Люцыян Хвецька: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 20:
 
У [[10 сакавіка]] [[1923]] арыштаваны савецкімі ўладамі. У маскоўскім працэсе арцыбіскупа [[Ян Цепляк|Яна Цепляка]] і групы петраградскіх сьвятароў асуджаны на 10 гадоў турэмнага зняволеньня арт. 40, 68, 69-1, 119 і 121 УК РСФСР. Адасланы ў Сакольніцкую турьму. [[1 лютага]] [[1925]] у рамках абмену палітвязьнямі прыехаў у [[Польшча|Польшчу]]. Працаваў рэктарам Місіянерскага інстытута ў [[Люблін]]е пасьля пераведзены ў [[Пінск]], дзе ў духоўнай каталіцкай сэмінарыі выкладаў таксама [[беларуская мова|беларускую мову]]. Скарбнік дыяцэзіяльнай курыі і віцэ-старшыня дыяцэзіяльнай рады.
 
Польская паліцыя сачыла за Хвецькай. У справаздачы ад [[28 траўня]] [[1938]] згадваецца што той распачаў ад пачатку працы ў сэмінарыі прапаганду беларуска-украінскага апартунізму, пачаў пасычаць сэмінарыю беларускай і ўкраінскай рэлігійнай літаратурай, апекаваўся беларускімі сэмінарыстамі, дрэнна ставіўся да польскіх. Перашкаджаў працы харцэрскай арганізацыі ў сэмінарыі<ref>[http://pawet.net/library/history/bel_history/marozava/83/Хрысціянства_у_гістарычным_лёсе_беларускага_народа._Частка_2._2009.html#_Toc252750937 БЕЛОРУССКАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ АЛЕКСЕЯ ПЕТРАНИ И ЛЮЦИАНА ХВЕДЬКО В ПИНСКОЙ КАТОЛИЧЕСКОЙ ДУХОВНОЙ СЕМИНАРИИ] А.Л. Ильин (Пинск) </ref>.
 
Зь верасьня [[1939]] па [[1944]] служыў ксяндзом у Хотаве ў [[Налібоцкая пушча|Налібоцкай пушчы]]. У лютым [[1944]] падчас нападу партызан ксёндз Люцыян уцёк басанож і ў бязізьне зь плябаніі, моцна прастудзіўся, захварэў і [[28 красавіка]] 1944 памёр у стаўбцоўскім шпіталі<ref>[http://media.catholic.by/nv/n30/art18.htm ЛЮЦЫЯН ХВЕЦЬКА] [[Юры Туронак]] [[Наша Вера]] 4(30)/2004</ref>.