Аўгуст Сас: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, унутраныя спасылкі
Радок 3:
'''Аўгуст Сас''', '''Аўгуст Саксонскі''', у [[Саксонія|Саксоніі]] — '''Фрыдрых Аўгуст II''', у Польшчы — '''Аўгуст III''' ([[17 кастрычніка]] [[1696]] — [[5 кастрычніка]] [[1763]]) — [[Сьпіс курфюрстаў саксонскіх|курфюрст саксонскі]], [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль польскі]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь літоўскі]] ([[1733]] — 1763). Нарадзіўся ў [[Дрэздэн]]е, сын [[Аўгуст Моцны|Аўгуста Моцнага]].
 
Пасьля сьмерці [[1 лютага]] [[1733]] году Аўгуста Моцнага было абвешчанае беcкаралеўе. На каралеўскую пасаду з дапамогай [[Францыя|Францыі]] прэтэндаваў [[Станіслаў Ляшчынскі]]. Аўгуст хоць і неня меў вялікай падтрымкі ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], пачаў з дапамогай [[Расейская імпэрыя|Расеі]] здабываць сабе карону. Дваццацітысячнае расейскае войска перайшло межы Рэчы Паспалітай і рушыла яму на дапамогу. У гэты час нібыта пачала свой рух невялікая француская дапамога Ляшчынскаму, а ён сам, пераапрануўшыся гандляром, праехаў празь [[Нямеччына|Нямеччыну]] і нечакана для ўсіх зьявіўся ў [[Кракаў|Кракаве]] падчас [[Элекцыйны сойм|Элекцыйнага сойму]], на якім прысутнічала дваццаць тысяч [[шляхта|шляхты]]. [[12 верасьня]] 1733 году [[прымас]] абвясьціў Станіслава каралём. Аднак вайсковай дапамогі ў яго не было і ён неня мог супрацьстаяць расейскім войскам, якія празь некалькі дзён зьявіліся ля Кракава. Станіслаў вымушаны быў уцячы да мора ў [[Гданьск]], каб чакаць францускай дапамогі. [[5 кастрычніка]] 1733 году ў Кракаве з дапамогай расейскіх войскаў новым каролём быў абраны Аўгуст і неўзабаве каранаваны. Расейскія войскі рушылі на Гданьск, каб зьнішчыць Станіслава. Станіслаў так і не дачакаўся францускай дапамогі, бо ў гэты час пачалася [[франка-аўстрыйская вайна]]. У лютым [[1734]] году пачалася аблога Гданьску расейцамі. Амаль паўгоду цягнулася гераічная абарона гораду, але ніякай дапамогі не было. Калі ж не засталося ніякай надзеі, Ляшчынскі ўцёк, пераапрануўшыся селянінам, у [[Прусія|Прусію]], а адтуль -- у Францыю.
 
Пры Аўгусту ажывілася культурнае і эканамічнае жыцьцё, пачалася адукацыйная рэформа. Але ў час яго ўладараньня ў краіне пашырылася фэадальная анархія, пачаўся палітычны крызыс. Цэнтральная ўлада ня дзейнічала, магнаты праводзілі сваю незалежную палітыку. 3 прычыны дзяржаўнай і палітычнай дэзарганізацыі Рэч Паспалітая трапіла ў залежнасьць ад суседніх дзяржаў, асабліва Расеі.
 
== Народная памяць ==
[[ВыяваФайл:Dresden_Fuerstenzug_2.jpg|міні|200пкс|Партэты [[Аўгуст Моцны|Аўгуста Моцнага]] і Аўгуста Саса на пано «[[Конная працэсія]]»]]
Уладараньне саксонскай дынастыі, і ў прыватнасьці Аўгуста Саса, не мінула бясьсьледна і для простага люду, нарадзіўшы калярытныя прымаўкі. Напрыклад: «За караля Саса наеліся хлеба і мяса», «За караля Саса папушчай паса».