AC/DC: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 75:
 
== 2000-я гады ==
[[Файл:ACDC Lane.jpg|міні|Знак на вуліцы ACDC-Лэйн]]
У сакавіку [[2003]] гурт [[AC/DC]] быў прыняты ў Залу славы рок-н-рола ў [[Нью-Ёрк]]у і выканаў свае хіты «Highway to Hell» і «You Shook Me All Night Long» сумесна са [[Стыў Тайлэр|Стывам Тайлэрам]] з [[Aerosmith]]. У траўні [[2003]] [[Малкальм Янг|Малкальму Янгу]] была прысуджаная ўзнагарода Тэда Альбэрта (Ted Albert Award) за «выбітны ўклад у аўстралійскую музыку». У тым жа годзе Асацыяцыя гуказапісвальнай індустрыі Амэрыкі (Recording Industry Association of America, RIAA) абнавіла разьлікі колькасьці продажаў альбомаў гурта з 46,5 млн да 63 млн копіяў, што зрабіла AC/DC пятым гуртом у гісторыі ЗША, які прадаў найбольшую колькасьць альбомаў пасьля [[The Beatles]], [[Led Zeppelin]], [[Pink Floyd]] і [[Eagles]]. Акрамя таго, быў засьведчаны «двойчы дыямэнтавы» (20 000 000 прададзеных копіяў) статус альбома [[Back in Black]], што зрабіла яго шостым у сьпісе самых прадаваных альбомаў у гісторыі [[ЗША]] (у [[2005]] годзе колькасьць прададзеных копіяў альбома дасягнула 21 мільён, што вывяла яго на пятую пазыцыю).