AC/DC: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
→‎Back in Black: артаграфія
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 50:
[[Файл:BonScott.png|міні|Бон Скот]]
[[19 лютага]] [[1980]] года [[Бон Скот]] сышоў зь чарговай вечарынкі ў моцным падпіцьці, і бо не мог ісьці далей, то быў пакінуты на ноч у аўтамабілі свайго знаёмага Алістэра Кінэара. Той і выявіў Бона на наступны дзень мёртвым. Прычынаю сьмерці афіцыйна стала пераахаладжэньне, хоць найболей распаўсюджанай вэрсіяй і па гэтай дзень зьяўляецца тое, што Бон Скот захлынуўся ўласнымі ванітавымі масамі. Хадзіў слых аб тым, што трагедыя гэтая была невыпадковай, што падмацоўваецца мноствам супярэчнасьцяў у афіцыйнай вэрсіі яго сьмерці, што таксама спараджае мноства тэорый змовы аб забойстве музыкі і аб перадазіроўкі гераіну.
[[Image:BonScottStatue3 gobeirne.jpg|thumb|left|Статуя Бона Скота, Фрымантл, Заходняя [[Аўстралія]]]]
 
Чальцы гурта першапачаткова плянавалі спыніць сваю музычную дзейнасьць у складзе AC/DC, але пазьней вырашылі, што Бон Скот жадаў бы, каб гурт працягваў існаваць. Музыкі перакаштавалі некалькі кандыдатаў на мейсца вакаліста, у выніку засталося два прэтэндэнта: Тэры Слэсэр і [[Браян Джонсан]]. Джонсан у гэты пэрыяд спрабаваў аднавіць свой гурт [[Geordie]], але выкананьне на публіцы двух песень AC/DC і [[Ціна Торнэр|Ціны Торнэр]] («Whole Lotta Rosie» (Let There Be Rock) і «Nutbush City Limits», адпаведна) уразіла ўдзельнікаў AC/DC і праз некалькі дзён яны паведамілі Джонсану, што ён новы вакаліст гурта.