Адам Дасюкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, стыль, унутраныя спасылкі, пунктуацыя, вікіфікацыя
Радок 1:
'''Адам Дасюкевіч''' ([[5 чэрвеня]] [[1911]], в. [[Капцэвічы]] [[Ашмянскі павет]] (цяпер [[Смаргонскі раён]])  — [[1 лістапада]] [[1943]], [[Паставы]])  — беларускі грамадзка-палітычны дзеячдзяяч, журналіст, пэдагог.
 
== Жыцьцяпіс ==
 
=== Дзяцінства ===
Падчас [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], пакуль бацька быў у войску, загінула маці Адама (сястра кс. [[Адам Станкевіч|Адама Станкевіча]]) і дзьве сястры. Яго з братам прытулілі чужыя людзі. Бацька Ян пасьля вяртанья з вайны адшукаў сваіх сыноў.
 
У [[1933]] скончыў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназыю]]. Ужо тады пачаў друкавацадрукавацца ў беларускім друку. ЧасапісЧасопіс «[[Шлях моладзі]]» пісаў у верасьні 1933: «''...15-га верасьня с. г. атрымалі матуру гадунцы Беларускай Філіі Дзяржаўнай гімназіі ім. Славацкага ў Вільні А. Марцінчык і А. Дасюкевіч''»<ref>Шлях моладзі (Вільня), № 9 (56), верасень 1933. С. 15.</ref>.
 
=== Юнацтва ===
Затым вучыўся ў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]], быў сябрам [[Беларускі Студэнцкі Саюз|Беларускага студэнцкага саюза]] (''БСС''). У сакавіку [[1936]]  — намеснік старшыні [[Беларускі Студэнцкі Саюз|БСС]], сябра рэдкалегіі час.часопісу «[[Студэнцкая Думка (Вільня)|Студэнцкая думка]]». У [[1937]]—[[1939]]  — старшыня [[Беларускі Студэнцкі Саюз|БСС]].
 
Зь верасьня [[1936]] да [[1938]] рэдактар газэты «[[Беларуская крыніца]]» (з 39-га нумару)  — воргана [[Беларуская хрысьціянская дэмакратыя|Беларускай хрысціянскай дэмакратыі]].
 
Напрыканцы [[1937|1937 году]] Памёрпамёр бацька Адама. Часопіс «[[Шлях моладзі]]» пісаў: «''7 сьнежня 1937  г. у в. Копцевічы, Ашмянскага пав., памёр сьв. п. Ян Дасюкевіч, бацька старшыні Беларускага Студэнцкага Саюзу ў Вільні студэнта Адама Дасюкевіча''»<ref>Шлях моладзі, № 17 (116), 16 сьнежня 1937. С. 16</ref>.
 
За вострыя артыкулы ў газэце Дасюкевіч неаднаразова трапляў пад суд. [[19 красавіка]] [[1938]] асуджаны на 6 месяцаў турмы з адтэрміноўкай на 2 гады. Сябра [[Беларускі нацыянальны камітэт|Беларускага нацыянальнага камітэту]] ў [[Вільня|Вільні]].
 
[[15 сьнежня]] [[1939]] атрымаў дыплём інжынэра аграноміі. У [[1940]] віцэ-старшыня беларускай групы пры Літоўскім Чырвоным крыжы.
 
[[11 красавіка]] [[1940]] году ў віленскім Бэрнардынскім касьцёле браліся шлюбам зь [[Лідзія Сікора|Лідзіяй Сікорай]]. Празь цяжкасьці з працаю ў студзені [[1941]] сям'ясям’я выехала ў [[БССР]], у [[Малыя Алашкі]], да бацькі Лідзіі [[Іван Сікора|Івана Паўлавіча Сікоры]]. Там Адам дапамагаў цесьцю даглядаць ягоны вялікі й знакаміты сад.
 
Пасьля пачатку [[ВАВ]] арыштаваны немцамі на [[Шаркаўшчына|Шаркаўшчыне]] паводле польскага даносу, але з дапамогай сваякоў, якія падкупілі за золата немцаў, Адама вызвалілі. Працаваў настаўнікам у [[Варапаева|Варапаеве]]. З [[1942]]  — старшыня Пастаўскага павету, бурмістр [[Паставы|Паставаў]]. Сябра невядомай падпольнай беларускай арганізацыі<ref>[[Сяргей Ёрш]]. [http://autary.iig.pl/jorsz/vydanni_kambatant4.htm#3 Жыцьцё і сьмерць Адама Дасюкевіча] //[[Голас Камбатанта]] № 4, верасень-кастрычнік [[2000]]  г.</ref>.
 
Выратваў [[Барыса Кіт|Барыса Кіта]] ад сьмерці. Пасьля адмовы Кіта даць студэнтаў Пастаўскай сэмінарыі на зьбіраньне трупаў на вуліцах гораду, немец дастаў пісталет і стрэліў у Барыса. Дасюкевіч выбіў пад час стрэлу пісталет <ref>[[Алег Гардзіенка]]. [http://www.nn.by/2000/08/15.htm Бурмістар] // [[Наша Ніва]] №08, 2000</ref>.
 
=== Сьмерць ===
Дасюкевіч быў забіты немцамі [[1 лістапада]] [[1943]].
 
Паводле адной з вэрсіяў, немец застрэліў яго на вуліцы зь пісталету пад час збору падаткаў, калі Дасюкевіч тлумачыў, што людзі аддалі ўсё, немагчыма ад іх яшчэ вымагаць, бо нічога ня маюць<ref>А. Катковіч, В. Катковіч-Клентак. Успаміны.  — Беласток, 1999, б. 39, 107</ref>. Паводле іншай вэрсіі, Дасюкевіча эсэсавец расстраляў з аўтамата «''за трыццаць куль выпусьцілі''»<ref>Тацяна Сьнітко. [http://www.nn.by/2000/19/16.htm Доўгая вайна Віктара Сікоры] // [[Наша Ніва]] №19, 2000</ref> .
 
[[Язэп Малецкі]] ў сваіх успамінах піша: «''Дасюкевіч  — ціхі, працавіты патрыёт... займаў становішча старшыні Пастаўскага павету. Застрэлены зондэрфюрэрам за тое, што ў вызначаны дзень ня прыбылі ўсе сялянскія падводы з пастаўкай збожжа на высылку ў Нямеччыну''»<ref>Язэп Малецкі. Пад знакам Пагоні (успаміны).  — Таронта, 1976, б. 58.</ref>.
 
На пахаваньне Дасюкевіча выйшлі сотні людзей. Яго ўрачыста пахавалі, і на ягонай магіле было шмат вянкоў зь бел-чырвона-белымі стужкамі. Немцы пабаяліся разагнаць шматлюдную пахавальную працэсію.
Радок 39 ⟶ 40:
 
== Літаратура ==
* [[Сяргей Ёрш]]. [http://autary.iig.pl/jorsz/vydanni_kambatant4.htm#3 Жыцьцё і сьмерць Адама Дасюкевіча] // [[Голас Камбатанта]] № 4, верасень-кастрычнік [[2000]]  г.
* [http://bielarusnp.blogspot.com/2007/11/blog-post.html Памяці Адама Дасюкевіча] // Беларуская Нацыянальная памяць
* [http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-i?id=19417 ДАСЮКЕВІЧ Адам] // Маракоў Л.  У.  Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1.  — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Дасюкевіч, Адам}}