Эпоха Асьветніцтва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
'''Эпоха Асьветніцтва''' ({{lang-fr|siècle des lumières}}, {{lang-de|Aufklärung}}) — адна з ключавых эпохаў у гісторыі эўрапейскае культуры, зьвязаная з разьвіцьцём навуковае, філязоўскае і грамадзкае думкі. У аснове гэтага інтэлектуальнага руху ляжалі рацыяналізм, вольнадумства і гуманізм. Пачаўшыся ў [[Англія|Англіі]], гэты рух распаўсюдзіўся на ўсю Эўропу, уключаючы [[Расея|Расею]]. Асабліва ўплывовым былі францускія асьветнікі. Прынцыпы Асьветніцтва былі пакладзеныя ў аснову амэрыканскай [[Дэклярацыя незадежнасьці|Дэклярацыі незалежнасьці]] і францускай [[Дэклярацыя правоў чалавека і грамадзяніна|Дэклярацыі правоў чалавека і грамадзяніна]]. Інтэлектуальны і філязоўскі рух гэтае эпохі аказаў вялікі ўплыў на пазьнейшыя зьмяненьні ў этыцы і сацыяльным жыцьці Эўропы і Амэрыкі, барацьбу за нацыянальную незалежнасьць амэрыканскіх калёніяў эўрапейскіх краінаў, адмену рабства, фармаваньне правоў чалавека. Акрамя таго, яно пахіснула аўтарытэт арыстакратыі і ўплыў царквы на сацыяльнае, інтэлектуальнае і культурнае жыцьцё.
[[Файл:Descartes Discourse on Method.png|thumb|«[[Развагі аб мэтадзе]]» [[Дэкарт]]а|right|200px]]
Тэрмін асьветніцтва прыйшоў у беларускую мову, як і ў ангельскую (''The Enlightenment'') і нямецкую (''Zeitalter der Aufklärung'') з францускай (''siècle des lumières'') і пераважна адносіцца да філязоўскага кірунку XVIII стагодзьдзя. РаамРазам з тым, ён не зьяўляецца найменьнем пэўнай філязоўскай школы, паколькі погляды філёзафаў Асьветніцтва нярэдка істотна адрозьніваліся спаміжсобку і супярэчылі адно аднаму. Пагэтаму асьветніцтва лічаць ня столькі комплексам ідэяў, колькі вызначаным кірункам філязоўскае думкі. У аснове філязофіі Асьветніцтва ляжала крытыка існуючых у тый час традыцыйных інстытутаў, звычаяў і маралі<ref>Hackett, Louis [http://history-world.org/age_of_enlightenment.htm The age of Enlightenment] (1992).</ref>.
 
Адносна датыроўкі гэтага кірунка адзінага меркаваньня не існуе. Адныя гісторыкі адносяць пачатак гэтае эпохі да канца XVII ст., іншыя — да сярэдзіны XVIII ст<ref>Hooker, Richard [http://www.wsu.edu/~dee/ENLIGHT/PREPHIL.HTM The European Enlightenment] (1996).</ref>. У XVII ст. асновы [[рацыяналізм]]а засноўваў [[Дэкарт]] у сваёй працы «[[Развагі аб мэтадзе]]» (1637 г.). Канец эпохі Асьветніцтва нярэдка зьвязваюць са сьмерцю [[Вальтэр]]а (1778 г.) ці з пачаткам Напалеонаўскіх войнаў (1800—1815 гг.)<ref>Frost, Martin [http://www.martinfrost.ws/htmlfiles/enlightenment_age.html The age of Enlightenment] (2008).</ref>. Адначасова існуе меркаваньне аб прывязцы межаў эпохі Асьветніцтва да дзвух рэвалюцыяў: «[[Слаўная рэвалюцыя|Слаўнай рэвалюцыі]]» ў Англіі (1688 г.) і [[Француская рэвалюцыя|Вялікай француская рэвалюцыі]] (1789 г.)