Тамаш Грыб: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 55:
Уваходзіў у [[Цэнтральная Беларуская Вайсковая Рада|Цэнтральную Беларускую вайсковую раду]]. Адзін з лідэраў [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]].
 
Удзельнік 3-га Усерасійскага з’езда Саветаў у [[1918]]. У [[1918]] годзе чытаў лекцыі на курсах беларусазнаўства ў Менску. На пачатку [[1919]] года выдае ў [[Вільня|Вільні]] газету «[[Грамадзянін (газэта)|Грамадзянін]]». [[З красавіка]] [[1919]] года — у Гародні, дзе супрацоўнічае ў газеце «[[Родны край (газэта1919)|Родны край]]», затым — у Менску. Двойчы ў 1919 годзе зьняволены польскімі ўладамі за беларускую незалежніцкую дзейнасьць. Інтэрнаваны ў лагеры Домбэ пад [[Кракаў|Кракавам]], адкуль уцёк.
 
Напрыканцы [[1920]] года выязджае ў [[Коўна]], удзельнічае тут у выданні газеты «[[Сялянская доля (газэта)|Сялянская доля]]». Удзельнік Усебеларускай палітычнай канферэнцыі ([[Прага]], [[1921]]). З [[1922]] года — у [[Чэхаславаччына|Чэхіі]]. Скончыў філясофскі факультэт [[Карлаў унівэрсытэт|Карлава універсітэта]] (1928). Абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму “Паляне:Пытаньне народу і нацыі”<ref>[http://www.svaboda.org/content/transcript/769995.html Імёны Свабоды: Тамаш Грыб] [[Радыё Свабода]]</ref><ref>[http://ibelarus.net/post/163 Доктар філасофіі з Палянаў (частка 2)] </ref>.