AC/DC: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Назва: стыль
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
+
Радок 38:
 
Дзякуючы сталаму ўдзелу ў трансляваным па ўсёй [[Аўстралія|Аўстраліі]] тэлевізійнаму шоў папулярнай музыкі «Зваротны адлік» (Countdown) (у пэрыяд паміж [[1974]] і [[1978]] гадамі) гурт стаў адным з найболей вядомых і папулярных у краіне. AC/DC у гэтыя гады выпусьцілі шэраг пасьпяховых альбомаў і сынглаў, уключаючы нестарэючы рок-н-рольный гімн «It’s a Long Way to the Top (If You Wanna Rock 'n' Roll)» («Доўгі шлях на вяршыню (калі жадаеш гуляць рок-н-ролл)»).
 
== Сусьветная вядомасьць ==
Гурт падпісаў міжнародны кантракт зь [[Atlantic Records]] і стаў актыўна гастраляваць па [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і [[Эўропа|Эўропе]], дамагаючыся вядомасьці і набіраючыся досьведу выступаючы на падхваце вядомых рок-гуртоў таго часу, такіх як [[Alice Cooper]], [[Black Sabbath]], [[Kiss]], [[Cheap Trick]], [[Nazareth]], [[Foreigner]], [[Thin Lizzy]] і [[The Who]]. У [[1976]] годзе быў выдадзены трэці аўстралійскі альбом AC/DC [[Dirty Deeds Done Dirt Cheap]].
 
Нашэсьце й хвалю папулярнасьці [[панк-рок]]а [[1976]]—[[1978]] гадоў гурт пасьпяхова перажыў дзякуючы сваім грубаватым і правакацыйным тэкстам песень і, часткова, з-за таго, што ў брытанскай музычнай прэсе таго часу яго адносілі да панка-гурта. Яны дамагліся посьпеху на брытанскай рок-сцэне дзякуючы сваім магутным і скандальным канцэртным шоў, а [[Ангус Янг]] хутка стаў знакаміты з-за сваіх правакацыйных паводзін на сцэне, што, у тым ліку, прывяло да таго, што гурту забаранілі выступаць на некалькіх брытанскіх канцэртных пляцоўках.
 
== «Highway to Hell» ==
Спрадусаваны [[Мат Ланг|Матам Лангам]] альбом [[1979]] года «[[Highway to Hell]]» узьнёс гурт на вяршыні сусьветных хіт-парадаў рок-музыкі ўсіх часоў. Альбом, несумнеўна, стаў самым папулярным з дыскаграфіі гурта на момант выхаду. Шматлікія песьні гэтага альбома дагэтуль часта можна пачуць на радыё, а тытульны трэк стаў адной зь самых вядомых песень у гісторыі рок-музыкі.
 
== Дыскаграфія ==