Другая Ўстаўная грамата: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Радок 1:
'''Другая УстаўнаяЎстаўная грамата''' да народаў Беларусі прынята выканаўчым камітэтам [[Першы Ўсебеларускі кангрэс|І Усебеларускага зьездазьезду]] ў [[Менск]]у [[9 сакавіка]] [[1918]] году.
 
У межах расьсяленьня і лічэбнай перавагі беларускага народу абвешчана [[Беларуская Народная Рэспубліка]]. Часова заканадаўчую ўладу ў Беларускай Народнай Рэспубліцы брала на сябе Рада УсебеларускагаЎсебеларускага Зьездазьезду, дапоўненая прадстаўнікамі нацыянальных меншасьцяў Беларусі. Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі пазьней павінен быў зацьвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі‚ скліканы на асновах агульнага і роўнага выбарчага права.
 
Абвешчаны правы і вольнасьці грамадзянаў і народаў Беларускай Народнай Рэспублікі: вольнасьць слова‚ друку‚ сходаў‚ забастовак‚ хаўрусаў; вольнасьць сумленьня‚ незачэпнасьць асобы і памяшканьня; права народаў на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію; роўнасьць усіх моваў народаў Беларусі. Скасавана прыватная ўласнасць на зямлю, абвешчана аб перадачы зямлі бяз выкупу тым‚ хто на ёй працуе; лясы‚ азёры і нетры зямлі абвешчаны ўласнасьцю БНР. Усталявана найбольшая працягласьць рабочага дня ў 8 гадзінаў.