[[Файл:CasimirtheGreat.jpg|міні|200пкс|КазімірКазімер III Вялікі]]
'''Казімі́рКазімер III Вялі́кі''' ([[30 красавіка]] [[1310]] — [[5 лістапада]] [[1370]]) — польскі кароль з [[1333]] году, апошні кароль [[Польшча|Польшчы]] з дынастыі [[Пясты|Пястаў]].
Сын [[Уладзіслаў I Лакаток|Уладзіслава I Лакатка]] ([[1320]]—1333), які аднавіў адзінства польскага каралеўства пасьля працяглага пэрыяду фэадальнай раздробленасьці. У [[1325]] годзе Ўладзіслаў і [[Гедзімін]], якія да гэтага варагавалі, заключылі накіраваны супраць [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскага Ордэна]] саюз, замацаваны дынастычным шлюбам КазіміраКазімера і дачкі Гедзіміна [[Альдона Гедымінаўна|Альдоны]] (у хрышчэньні Ганна), заключаны насуперак жаданьню КазіміраКазімера. У якасьці пасагу, паводле паданьня, Гедзімін нібыта адпусціў з [[Вялікае княства Літоўскае|ВКЛ]] больш за 20 тыс. польскіх палонных. Адным з вынікаў гэтага саюзу быў сумесны рэйд польска-літоўскага войска ў [[1326]] годзе на [[Брандэнбург]] і [[Франкфурт-на-Одэры]].
Прыйшоўшы да ўлады, КазімірКазімер працягнуў лінію бацькі на тэрытарыяльную экспансію, якую ў інтарэсах фэадалаў [[Малапольшча|Малапольшчы]] накіраваў на ўсход. Нягледзячы на значныя страты ў [[Памор’е|Памор’і]] і [[Вялікапольшча|Вялікапольшчы]] на карысьць [[крыжакі|крыжакоў]], тэрыторыя [[Польшча|Польскага каралеўства]] пры КазімірыКазімеры павялічылася са 106 да 270 тыс. км², за што КазімірКазімер і празваны Вялікім. Скарыстаўшыся з адсутнасьці спадкаемцы ў апошняга галіцка-валынскага князя [[Юры-Баляслаў II Тройдзенавіч|Юрыя-Баляслава II Тройдзенавіча]] (памёр у [[1340]] годзе), спрабаваў захапіць [[Галічына|Галічыну]] і абвясьціць сябе гаспадаром «Русі», фармальна зьвязанай з Польшчай асабістай уніяй. Гэта выклікала канфлікт з [[Вялікае княства Літоўскае|Літвой]], паколькі галіцкае баярства прызнала гаспадаром сына Гедзіміна [[Дзьмітры-Любарт|Дзьмітрыя-Любарта]], які, як і КазімірКазімер, быў блізкім сваяком Юрыя і якому ўдалося замацавацца на [[Валынь|Валыні]]. У [[1347]] годзе Любарт падтрымаў ініцыятыву кіеўскага мітрапаліта [[Феагност]]а па скасаваньні асобнай Галіцкай мітраполіі, каб яна не паслужыла інструмэнтам пашырэньня ўплыву КазіміраКазімера на паўднёва-заходнія землі ВКЛ. У [[жнівень|жніўні]] — [[лістапад|лістападзе]] [[1349]] году КазімірКазімер пры падтрымцы [[Залатая Арда|Залатой Арды]], [[Вугоршчына|Вугоршчыны]] і [[Мазавецкае княства|Мазовіі]] захапіў амаль усю тэрыторыю былога [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскага княства]], у тым ліку [[Берасьце]]. У [[1350]] годзе войскі ВКЛ вярнулі Берасьце і Валынь, нават на кароткі час авалодалі [[Львоў|Львовам]], але Галічына засталася у руках КазіміраКазімера. У [[1351]]—[[1352]] гадах польска-вугорскія войскі зьдзейсьнілі некалькі паходаў на Берасьце, [[Бэлз]], [[Уладзімір Валынскі]], але ВКЛ удалося захаваць большую частку набытых пры падзеле спадчыны Юрыя-Баляслава тэрыторыяў.
Паколькі шлюб з Альдонай, як і наступныя, не прынёс КазіміруКазімеру законных сыноў, ён прымаў захады па забесьпячэньні пераемнасьці сваёй улады. З мэтай урэгуляваць гэтае і іншыя пытаньні міждзяржаўных адносінаў у [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральнай Эўропе]] была арганізаваная сэрыя сустрэч (з [[1335]] году) у вугоршскім горадзе [[Вышэград]]зе з удзелам КазіміраКазімера, вугорскага караля [[Людовік I|Людовіка I]] (пляменьніка КазіміраКазімера) і чэскага караля [[Ян Люксэмбург|Яна Люксэмбурга]], якая стала правобразам сучаснай Вышэградзкай групы краін (Польшча, Вугоршчына, [[Чэхія]] і [[Славаччына]]). У выніку было дамоўлена, што польскі трон у выпадку, калі КазімірКазімер памрэ без законных спадкаемцаў, пераходзіць да Людовіка. Пасьля пэрыяду збліжэньня з ВКЛ ([[1356]]—[[1366]]) узнавіў барацьбу за Валынь, якая працягвалася і пры яго наступніку Людовіку.
{{Пачатак блёку}}
|