Васіль Ліцьвінка: розьніца паміж вэрсіямі

2323 байты дададзена ,  12 гадоў таму
дапаўненьне, вікіфікацыя
д (блог)
(дапаўненьне, вікіфікацыя)
{{Іншыя значэньні|тып=прозьвішча|Ліцьвінка}}
'''Васіль Дзьмітрыевіч Ліцьвінка''' ([[7 сьнежня]] [[1941]], [[Верхні Церабяжоў]], [[Столінскі раён]], [[БССР]]  [[12 ліпеня]] [[2007]]) — зьбіральнік і папулярызатар беларускага традыцыйнага фальклёру, вучоны-фальклярыст, старшыня [[Саюз фальклярыстаў Беларусі|Саюзу фальклярыстаў Беларусі]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[7 сьнежня]] [[1941]] году ў вёсцы [[Верхні Церабяжоў]] на [[Столін]]шчыне. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы выкладаў беларускую мову, літаратуру і сьпевы ў сямігодцы вёскі [[Лука (Столінскі раён)|Лука]] на Століншчыне ([[1958]]—[[1960]]). Служыў у ваенна-марскім флёце [[СССР]]. Вучыўся на філялягічным факультэце [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Белдзяржунівэрсытэту]].
 
Вучыўся на філялягічным факультэце [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Белдзяржунівэрсытэту]] ([[1964]]—[[1970]]). У 1971 годзе стварыў на філфаку першую ва ўнівэрсытэце лінгафонную лябараторыю<ref name="zagarod">{{Спасылка | аўтар = Мікола Антропаў| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://zagorodde.na.by/person4.html| загаловак = Васіль Ліцьвінка| фармат = | назва праекту = | выдавец = Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства «Загородье»| дата = 28 жніўня 2010 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Зь верасьня 1975 году перайшоў на выкладчыцкую работу на катэдру расейскай савецкай літаратуры філфаку, дзе выкладаў фальклёр.
 
У [[1981]] годзе Васіль Ліцьвінка разам з калегамі дамогся стварэньня на філялягічным факультэце БДУ навукова-дасьледчай лябараторыі беларускага фальклёру, якой кіраваў да выхаду на пэнсію ў [[2005]].
[[1987]]—[[2003]] — аўтар і вядучы тэлепраграмы «Запрашаем на вячоркі».
 
Абіраўся старшынём [[Беларускі саюз фальклярыстаў|Беларускага саюзу фальклярыстаў]] на першым і другім зьездах у [[1992]] і [[1995]] гадох. Віцэ-старшыня [[Таварыства беларускай школы]].
 
Кандыдат філялягічных навук.
 
Пахаваны на могілках у роднай вёсцы.
 
== Дасьледчая дзейнасьць ==
 
Пад яго кіраўніцтвам навукова-дасьледчай лябараторыяй беларускага фальклёру пасьпяхова выкананыя навукова-дасьледчыя праекты «Фальклёр Беларускага Палесься», «Рэгіянальная спэцыфіка беларускага фальклёру», «Інтэрпрэтацыя і выкарыстаньне фальклёру ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ВНУ», «Фальклёр запаведных і памежных з Расеяй, Украінай, Польшчай і Летувой рэгіёнаў».
 
Васіль Ліцьвінка зьяўляўся найбольш дасьведчаным знаўцам творчасьці [[Рыгор Шырма|Рыгора Шырмы]], зь якім яго зьвязвалі сяброўскія адносіны. Плёнам гэтай сфэры інтарэсаў зьявіўся падрыхтаваны ім зборнік артыкулаў Р. Р. Шырмы «Песня — душа народа» (1976; 2-е выд. 1993) з камэнтарамі, бібліяграфіяй, летапісам жыцьця і творчай дзейнасьці Шырмы, а таксама кандыдацкая дысэртацыя «Р. Р. Шырма — фалькларыст», пасьпяхова абароненая Васілём Ліцьвінкам у 1984 г. у акадэмічным Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы<ref name="zagarod"/>.
 
=== Асноўныя працы ===
# {{кніга|аўтар = Ліцьвінка Васіль.|частка = |загаловак = «Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года» Яна Чачота 1842 - 1844 гадоў - гістарычны эпас беларусаў.|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Мн.|выдавецтва = |год = 2004|том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |тыраж = }}
# {{кніга|аўтар = Ліцьвінка Васіль.|частка = |загаловак = Каляндар свят і абрадаў беларусаў (1994 - 2006)|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = |выдавецтва = |год = |том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |тыраж = }}
 
== Крыніцы і заўвагі ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
[[Катэгорыя:Выпускнікі БДУ]]
[[Катэгорыя:Беларускія фальклярысты]]
[[Катэгорыя:Памерлі 12 ліпеня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 2007 годзе]]
158 223

зьмены