Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
W (гутаркі | унёсак)
Радок 66:
Конкурс на пастаўку сыстэм захоўваньня дадзеных і сэрвэраў апрацоўкі інфармацыі выйграла кампанія «[[Hewlett Packard|Х'юлет Пакард]]». Паводле яе прадстаўніка, рашэньняў такога ўзроўню на сёньняшні дзень у [[СНД]] няма.
 
[[10 студзеня]] [[2006]] пачалося перасоўваньне кніжных фондаў у новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Да 11.00 да будынка пад'ехаў грузавы аўтамабіль з трыма тонамі літаратуры на розных мовах і пэрыядычнымі выданьнямі, загружанымі ў адмысловыя кантэйнэры. Яго сустракалі кіраўнікі Мінгарвыканкаму і [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь|Міністэрства культуры]], а таксама супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі. Да [[31 студзеня]] ў новы будынак мае быць перавезены абменна-рэзэрвовы фонд бібліятэкі. Ён налічае больш 358 тысяч адзінак і прызначаны для арганізацыі ўнутрыдзяржаўнага і міжнароднага кнігаабмену.
 
Па стане на [[21 сакавіка]] завершаны пераезд у новы будынак асноўных фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. Усяго да [[1 траўня]] ў новы будынак мае быць перавезена больш за 8 млн друкаваных і рукапісных выданьняў, а таксама іншых дакумэнтаў на розных носьбітах інфармацыі. Рарытэтныя выданьні, у тым ліку старадрукаваныя, будуць перавезеныя ў апошнюю чаргу і разьмешчаныя на восьмым паверсе бібліятэкі.