Паўстаньне 1794 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
D'ohBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: ko:코시치우슈코 봉기
д выпраўленьне спасылак
Радок 1:
[[ВыяваФайл:Rp 1794.jpg|250пкс|міні|справа|Мапа паўстаньня]]
 
'''Паўстаньне 1794 году''', або '''''паўстаньне ў Польшчы, Беларусі і Летуве''''' — узброены выступ супраць расейскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі, за аднаўленьне [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] у межах [[1772]] году і за ажыцьцяўленьне пастановаў [[Чатырохгадовы Сойм|Чатырохгадовага сойму]]. Лёзунг паўстаньня — «Свабода, Адзінства, Незалежнасьць!»
 
Радок 7 ⟶ 6:
 
== Паўстаньне ==
[[ВыяваФайл:686px-Smuglewicz Kosciuszko 2.jpg|250пкс|міні|справа|[[Тадэвуш Касьцюшка]] прымае клятву]]
Пачалося паўстаньне [[24 сакавіка]] [[1794]] году. У гэты дзень на Рынкавай плошчы [[Кракаў|Кракава]] быў агалошаны Акт паўстаньня, якім Вышэйшым і Адзіным начальнікам узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстаньня абвяшчаўся нашчадак старажытнага беларускага шляхецкага роду [[Тадэвуш Касьцюшка|Андрэй Тадэвуш Банавянтура Касьцюшка]]. Яму даручалася сфарміраваць вышэйшы заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстаньня для ўсёй Рэчы Паспалітай — [[Найвышэйшая народная рада Рэчы Паспалітай|Вышэйшую народную раду]] (утворана [[21 траўня]]).
 
Радок 16 ⟶ 15:
Палянецкім унівярсалам [[7 траўня]] Касьцюшка адмяніў асабістую залежнасьць сялян. Сяляне, якія пайшлі ў паўстаньне ([[касінер]]ы), вызваляліся ад прыгону. На тэрыторыі Беларусі ў паўстанцкіх атрадах сяляне складалі да адной трэці іх колькасьці. За кароткі тэрмін (з красавіка па верасень) на Беларусі ў паўстаньні прыняло ўдзел да 25 тысячаў чалавек. Найбольш буйныя бітвы беларускіх касьцюшкаўцаў адбыліся пад вёскамі Паляны (7 траўня), Солы (25 чэрвеня), Слонімам (4 жніўня), [[Любань]]ню (4 верасьня), вёскай Крупчыцы (17 верасьня). Пад Крупчыцамі адбылася самая вялікая бітва часоў паўстаньня: з абодвух бакоў у ёй прыняло ўдзел да 20 тысячаў чалавек.
 
[[ВыяваФайл:Racławice1.jpg|250пкс|міні|справа|[[Бітва пад Рацлавіцамі]]]]
 
Аднак пасьля некалькіх важкіх перамогаў лёс адвярнуўся ад паўстанцаў. Паўстанцам супрацьстаялі аб’яднаныя сілы Аўстрыі, Прусіі й Расеі, а многія так і не падтрымалі паўстаньне. Заклікі Касьцюшкі да простага народу выклікалі недавер сялян (бо Палянецкі ўнівярсал адно што рабіў сялян вольнымі, але не надзяляў іх зямлёй) і сабатаж памешчыкаў. [[Юльян Нямцэвіч|Нямцэвіч]], паплечнік Касьцюшкі, у сваіх успамінах пісаў наконт гэтага:
Радок 26 ⟶ 25:
Кацярына II накіравала на барацьбу з паўстанцамі сваіх лепшых военачальнікаў разам з [[Аляксандар Сувораў|А.Суворавым]]. Пасьля ваеннага выступленьня Прусіі стратэгічнае становішча паўстаньня стала безнадзейным. У кастрычніку — лістападзе 1794 войскі паўстанцаў пацярпелі шэраг паражэньняў. У бітве пад Мацаёвічамі, што ля Варшавы, узброеныя сілы пад кіраўніцтвам Касьцюшкі панесьлі паразу ад расейцаў, а сам правадыр трапіў у палон. Лёс Рэчы Паспалітае быў фактычна вырашаны.
 
[[ВыяваФайл:Rzez Pragi.jpg|250пкс|міні|справа|Разьня Прагі (1794)]]
 
[[12 кастрычніка]] [[1794]] Вышэйшы Савет прызначыў начальнікам узброеных сіл замест Касьцюшкі яго земляка [[Томаш Ваўжэцкі|Томаша Ваўжэцкага]], аднак ні па аўтарытэце, ні па ваенных здольнасьцях ён ня мог нават блізка параўнацца з Касьцюшкам. [[4 лістапада]] войскі пад камандаваньнем [[Аляксандар Сувораў|А. Суворава]] авалодалі ўмацаваным прыгарадам Варшавы Прагай, пасьля чаго кароль Рэчы Паспалітай і яго прыхільнікі настаялі на капітуляцыі Варшавы. За пасьпяховае падаўленьне паўстаньня А. Сувораў атрымаў ва ўзнагароду званьне фэльдмаршала і 13.279 прыгонных сялян (мужчын і жанчын) зь Берасьцейскай эканоміі ва ўласнасьць, а ўсяго на Беларусі і ў Летуве было раздадзена расейскім памешчыкам з 1772 па 1796 г. каля мільёну прыгонных сялян.
Радок 50 ⟶ 49:
* {{кніга|аўтар = Юхо Я.А.|частка = |загаловак = Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Вучэб. дапам.|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Мн.|выдавецтва = Універсітэцкае|год = 1992|том = |старонкі = с. 225-233|старонак = |сэрыя = |isbn = |тыраж = }}
* {{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://jivebelarus.net/at_this_day/events_calendar253.html| загаловак = Пачатак вызваленчага паўстаньня пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі| фармат = | назва праекту = | выдавец = «Жыве Беларусь». Бібліятэка гістарычных артыкулаў| дата = 29 лістапада 2008 | мова = | камэнтар = }}
* * [http://beldumka.belta.by/isfiles/000167_570557.pdf Гигин В. Суворов vs Костюшко // Беларуская думка. — 2009. - — № 10. — С. 86-95.]
 
[[Катэгорыя:Паўстаньне 1794 году| ]]