Верхнебярэзінская нізіна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, стыль, шаблёны
д выпраўленьне спасылак
Радок 5:
Рэльеф утварылі [[Сож|сожаўскі]] ледавік, калі тут існавала велізарнае [[возера]], пазьней спушчанае ў [[Чорнае мора]] дняпроўскай [[Бярэзіна]]й, і адталыя воды паазерскага ледавіка. Захаваліся адзінкавыя сільна ператвораныя ветравеямі і размывамі грады, марэнавыя ўзгоркі з камамі вышынёй 10—20 м. На поўначы і ўсходзе нізіна складзеная пяскамі, месцамі ўзвышаюцца пясковыя ўзгоркі-дзюны. Карысныя выкапні: [[торф]], [[пяскова-жвіровы матэрыял]].
 
Азёры: [[Межужол]], [[Медзазол]], [[Плыўна]], [[Алыніца]] і інш. Па нізіне цякуць рэкі [[Бярэзіна]], [[Поня]], [[Гайна]], [[Цна (рака)|Цна]], [[Усяжа]], [[Сергуч]], [[Вялікая Рэчка]], [[Жартайка (рака)|Жартайка]], [[Лукомка]], [[Эса]]; у межах нізіны — вярхоўе [[Вушача|Вушачы]] (басэйн [[Заходняя Дзьвіна|Заходняй Дзьвіны]]). У XVIII—XIX стст. у паўночна-ўсходняй частцы нізіны была збудаваная [[Бярэзінская водная сыстэма]].
 
Пад ральлёй да 20%, пад лесам больш за 40% тэрыторыі. Пераважаюць [[хваёвыя лясы]]. У нізіне шырокія балоты. Частку тэрыторыі займае [[Бярэзінскі біясфэрны запаведнік]].