Біятлён: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
крыніцы
д вікіфікацыя, выпраўленьне спасылак
Радок 1:
[[Файл:Biathlon Schalke.jpg|міні|Агнявы рубеж]]
'''Біятлён''' ({{lang-la|bis}}  — двойчы й {{lang-el|’άθλον}} —спаборніцтва, барацьба)  — зімовы від спорту, які спалучае лыжную гонку са стральбой зь вінтоўкі. Адлегласьць і фармат гонкі, а таксама праграма стральбы бываюць рознымі.
 
== Гісторыя ==
Сучасны біятлён паходзіць са Скандынавіі. Менавіта там прыгранічныя патрулі ў вольны час спаборнічалі між сабою ў хуткасьці ды трапнасьці. Першае падабенства чэмпіянату па біятлёне адбылося ў [[1767]] годзе з удзелам пагранічнікаў [[Швэцыя|Швэцыі]] й [[Нарвэгія|Нарвэгіі]]. Правобраз сучаснага біятлёну пад назвай «Змаганьні вайсковых патрулёў» быў уключаны ў праграму Першых зімовых [[Алімпійскія гульні|алімпійскіх гульняў]] у Шамані ([[Францыя]]) у [[1924]] годзе. У такім выглядзе гэты від спорту праіснаваў у алімпійскай праграме да [[1948]] году, але ў сувязі з антываеннымі настроямі пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] быў выключаны як празьмерна мілітарызаваны.
 
Але ўжо ў [[1958]] годзе мода на біятлён аднавілася, і з таго часу чэмпіянаты па біятлёне праводзяцца рэгулярна. У [[1960]] годзе біятлён амаль у сучасным выглядзе быў уключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў у Скво-Вэлі ([[ЗША]]), і быў разыграны першы камплект алімпійскіх мэдалёў у мужчын. Жаночыя алімпійскія спаборніцтвы ўпершыню праводзіліся ў [[1992]] годзе ў [[Альбэрвілі]] ([[Францыя]]).
 
Першыя алімпійскія мэдалі ў спрынце былі разыграныя ў [[1980]] годзе у [[Лэйк-Плэсід|Лэйк-Плэсідзе]] ([[ЗША]]), першым алімпійскім чэмпіёнам стаў [[Франк Ульрых]] ([[ФРГ]]). Гонка прасьледаваньня зьявілася ў алімпійскай праграме на Алімпіядзе [[2002]] году ў [[Солт-Лэйк-Сіці]] (ЗША) (датуль падобныя спаборніцтвы праводзіліся толькі на чэмпіянатах сьвету). Першай алімпійскай чэмпіёнкай у гонцы прасьледаваньня стала [[Вольга Пылёва]], сярод мужчын  — [[Уле Айнар Б'ёрндален]]. Мас-старт уключылі ў алімпійскую праграму ў [[2006]] годзе ў [[Турын (горад)|Турыне]]. Першай алімпійскай чэмпіёнкай у мас-старце стала [[Анна-Карын Олафсан]] ([[Швэцыя]]), сярод мужчын  — [[Міхаэль Грайз]] ([[Германія]]).
 
== Амуніцыя ==
На працягу існаваньня дысцыпліны мяняліся як правілы, так і рыштунак біятляністаў. Раней замест дробнакалібэрных стрэльбаў спартоўцы карысталіся цяжкімі вінтоўкамі. Зараз біятляністы карыстаюцца адмыслова сканструктаванымі для іх дробнакалібэрнымі вінтоўкамі 22-га калібру (маса не меней за 3,5 кг), якія возяцца за сьпіной на спэцыяльнай перавязі. Вінтоўка аднастрэльная, з абоймай на 5 патронаў, перазараджаецца зараднай рукаваткай, і мае мэханізм блякіроўкі спускавога кручка. Хуткасьць кулі ў такіх вінтоўках не павінна перавышаць 380 м/с на адлегласьці 1 мэтру ад зрэзу ствала. Мінімальная даўжыня лыжаў для біятлёна павінна быць на 4  см меней за рост спартоўца, а іх насы не павінны быць моцна загнутымі ўверх.
 
Адмысловы касьцюм скроены дзеля лепшай абцякальнасьці і дзеля ўтрыманьня цеплыні. Чаравікі жорсткія, каб паменшыць ціск на шчыкалатку.
 
== Віды спаборніцтваў <ref>http://www.biathlonworld3.de/media/download/Handbook_event_and_competition_rules.pdf</ref> ==
[[Файл:Torino2006 Biathlon Massenstart.jpg|thumb|Зімовыя Алімпійскія гульні ў італьянскім Турыне, мас-старт]]
На сёньняшні дзень у біятлёне існуе 6 відаў спаборніцтваў: спрынт (для жанчын 7,5  км, для мужчын 10 км); гонка прасьледаваньня (для жанчын 10  км, для мужчын 12,5 км); масавы старт (для жанчын 12,5  км, для мужчын 15 км); клясычная індывідуальная гонка (для жанчын 15  км, для мужчын 20 км) і 2 віды камандных спаборніцтваў  — эстафэта (для жанчын 4*6  км, для мужчын 4*7,5 км) і зьмяшаная эстафэта. Правіламі Міжнароднага зьвяза біятляністаў рэглямэнтуецца таксама правядзеньне супэрспрынтаў, аднак пакуль гэты выгляд спаборніцтваў праводзіцца толькі на нацыянальным узроўні.
 
==Правілы <ref>http://www.biathlonworld3.de/media/download/Handbook_event_and_competition_rules.pdf</ref>==
За кожную незакрытую мішэнь біятляніст павінен прабегчы штрафны круг (150 м), а ў індывідуальнай гонцы за кожную незакрытую мішэнь да часу спартоўца дадаецца адна хвіліна. У эстафэтных гонках спартовец мае 3 дадатковыя патроны, а калі й з імі не ўдаецца закрыць мішэні, тады за кожную незакрытую мішэнь біятляніст павінен прабегчы штрафны круг.
 
Стральба ў біятлёне пачынаецца заўсёды з пазыцыі лежачы, наступная стральба  — з пазыцыі стоячы. У спрынце й эстафэтах толькі два агнявыя рубяжы, ў гонцы з перасьледаваньнем, масавым старце і індывідуальнай гонцы  — 4 агнявыя рубяжы.
 
За 15 хвілін да старта ўдзельнік спаборніцтваў па біятлёне абавязаны прайсьці маркіраваньне на адмысловай стартавай пляцоўцы. Тут маркіруюцца лыжы й правяраецца [[вінтоўка]] наконт мінімальнага неабходнага намаганьня на спускавым кручку (норма  — не меней за 500 г). Кожная каманда мае дзьве запасныя вінтоўкі. Потым правяраецца правільнасьць стартавага нумару й выкананьне правілаў адносна рэклямы. Стартавыя нумары выдаюцца, каб спартовец сам замацаваў іх на бядры. На ногі біятляністам мацуюцца даньнікі, якія мераюць час пры праходжаньні кантрольных рубяжоў.
 
Звычайна, у спрынце і індывідуальнай гонцы, спартоўцы выходзяць на старт кожныя 30 сэкунд. Кожны біятляніст за 10 сэкунд да старту атрымлівае гукавы сыгнал, за 5 сэкунд да старту электронны гадзіньнік пачынае гучна цокаць. На працягу гэтых 5 сек лыжы мусяць знаходзіцца ў адмысловых мацаваньнях (упорах). Для эстафэты ці масавага старту каманду "«старт"» падаюць стартавым пісталетам.
 
Пасьля фінішу зброя (яна не павінна быць зараджанай) і лыжы (павінны быць маркіраваныя) яшчэ раз правяраюцца, а біятляністы кіруюцца на допінг-кантроль.
 
== Крыніцы ==
Радок 33:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{commons|Category:Biathlon|выгляд=міні}}
* [http://www.biathlonworld3.de/ Афіцыйны сайт Міжнароднага зьвяза біятланістаў «Biathlon World»] {{ref-en}} {{ref-de}}
* [http://biathlon.by/ Афіцыйны сайт Беларускай фэдэрацыі біятлёна] {{ref-ru}}