Васіль Тарасенка: розьніца паміж вэрсіямі

13 байтаў дададзена ,  11 гадоў таму
д
выпраўленьне спасылак
д (вікіфікацыя, шаблён, катэгорыя)
д (выпраўленьне спасылак)
У [[1922]] скончыў [[Маскоўскі археалягічны інстытут]], у [[1926]] — [[Смаленскі ўнівэрсытэт]]. Працаваў у [[Магілёўскі гістарычны музэй|Магілёўскім гістарычным музэі]], выкладнікам [[Магілеў]]скага пэдагагічнага інстытуту. 3 [[1944]] у [[АН Беларусі]], навуковы супрацоўнік, з [[1963]] загаднік сэктару археалёгіі Інстытуту гісторыі, адначасова выкладнік [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|БДУ]] і [[Менскі пэдагагічны інстытут|Менскага пэдагагічнага інстытуту]].
 
Дасьледаваў помнікі жалезнага і каменнага вякоў на тэрыторыі [[Смаленская вобласьць|Смаленскай]] і [[Магілёўская вобласьць|Магілёўскай]] абласьцей. Вывучаў старажытны [[Менск]], на [[Замчышча (Менск)|Замчышчы]] якога адкрыў драўляную [[горад|мескую]] забудову, вулічныя маставыя зь бярвёнаў [[11 стагодзьдзе|11]]—[[13 стагодзьдзе|13 стст.]], фундамэнт храма [[12 стагодзьдзе|12 ст.]] Выявіў шмат розных вырабаў [[горад|мескіх]] рамесьнікаў, у тым ліку залаты бранзалет. Адзін з аўтараў кніжак «Гісторыя Менску» ([[1967]]), «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 1, [[1972]]), «Нарысы па археалёгіі Беларусі» (ч. 2, [[1972]]) і інш.
 
== Літаратура ==
7690

зьменаў