Кузьма Цярэшчанка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: выпраўленьне спасылак
Радок 56:
3 пачатку [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] у дзеючай арміі. У [[1917]] старшыня Пскоўскай беларускай рады, дэлегат зьезду беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту ў Віцебску і [[Першы Ўсебеларускі кангрэс|Ўсебеларускага зьезду]] ў Менску. З [[1918]] член Віленскай беларускай рады, адзін з арганізатараў Гродзенскага Беларускага нацыянальнага камітэта. Прымаў удзел у арганізацыі партыі беларускіх эсэраў на Гродзеншчыне, падтрымліваў сувязі з бальшавікамі.
 
У студзені — лютым [[1919]] камісар Міністэрства беларускіх спраў Літоўскай тарыбы ў Беластоку, Гродне. [[1 лютага]] [[1919]] прызначаны [[Антон Луцкевіч|Антонам Луцкевічам]] на пасаду міністра ўнутраных спраў БНР<ref>[http://pagonia.org/index.php?option=com_content&task=view&id=29138&Itemid=19 Паліто за чатыры мільёны] [[Андрэй Чарнякевіч]], Пагоня 26.03.2007</ref>. Удзельнік клюбу «[[Беларуская хатка]]» ў [[Горадня|Горадні]], адзін з ініцыятараў скліканьня Беларускага зьезду Віленшчыны і Гарадзеншчыны летам [[1919]]. З восені [[1919]] старшыня [[Часовы беларускі нацыянальны камітэт|Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта]] ў [[Менск]]у, адзін з кіраўнікоў Цэнтральнага Беларускага саюза сельскай гаспадаркі. Вітаючы начальніка Польскай дзяржавы [[ЮзафЮзэф ПілсудскіПілсудзкі|Юзэфа ПілсудскагаПілсудзкага]] ў [[Менск]]у, Цярэшчанка падзякаваў яму за вызваленьне Гародні, Вільні і Менску і прыгадаў, што ў няволі застаюцца прыналежныя Беларускай Народнай Рэспубліцы гарады — Віцебск, Магілёў, Смаленск<ref>[http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/historia/miranovicz/naviejszaja/naviejszaja_02.htm НАВЕЙШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ] [[Яўген Мірановіч]] Камунікат</ref>.
 
Член [[Найвышэйшая Рада БНР|Найвышэйшай Рады БНР]]. На нацыянальна-палітычнай нарадзе ў [[1920]] у Рызе самавольна склаў яе паўнамоцтвы, прызнаў урад [[Вацлаў Ластоўскі|Вацлава Ластоўскага]].