Эдмунд Жалезнабокі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: bs:Edmund Željeznoboki; касмэтычныя зьмены
Радок 1:
[[ImageФайл:Edmond II d'Angleterre.jpg|міні|200пкс|Кароль Эдмунд Жалезнабокі выява XVIII ст.]]
'''Эдмунд Жалезнабокі''' ({{lang-ang|Eadmund}}; [[988]]/[[993]]—[[30 лістапада]] [[1016]]) – кароль Ангельшчыны з 23 красавіка па 30 лістапада 1016 году, прадстаўнік [[Ўэсэкская дынастыя|Ўэсэкскай дынастыі]]. Празваны “Жалезнабокім” з-за яго намаганьняў у барацьбе супраць вікінгскай навалы пад кіраўніцтвам [[Кнуд Вялікі|Кнуда Вялікага]]. Зьяўляўся кіраўніком [[Ўэсэкс]]у, альбо тэрыторыі на поўдзені ад [[Тэмза|Тэмзы]]. Поўнач Ангельшчыны была пад кіраўніцтвам Кнуда, які стаў каралём усёй Ангельшчыны пасьля сьмерці Эдмунда.
 
== Сям’я ==
Эдмунд быў другім сынам караля [[Этэльрэд Неразумны|Этэльрэда Неразумнага]] (яшчэ вядомага як Этэльрэд II) і яго першай жонкі Эльфгіфу Ёрскай. Ён меў траіх братоў, самым старэйшым з якім быў Этэльстан, а двое малодшых Эдрэд і Экгберг. Яго маці памерла ў 996 годзе й празь нейкі час яго бацьба ажаніўся з Эмай Нармандзкай.
 
== Часы кіраўніцтва ==
Этэльрэд цяжка захварэў і памёр 23 красавіка 1016 году. Эдмунд успадкаваў трон і ў каралеўства зьявілася надзея на ахову краіны, якую ў той час спрабаваў захапіць Кнуд Вялікі. Пакуль датчане асаджалі [[Лёндан]], Эдмунд каранаваўся ў Ўэсэксу й пачаў зьбіраць войска. Ён нанёс паразу сваім ворагам двойчы, але 18 кастрычніка Кнуд змог нанесьці рашучы ўдар Эдмунду ў [[Бойкі каля Ашынгдана|бойкі ля Ашынгдана]] ў [[Эсэкс]]у. Пасьля бітвы ободва каралі падпісалі дамову, паводле якой Эдмунд захоўваў за сабой Ўэсэкс, а Кнуд набываў землі на поўначы ад Тэмзы. У дадатак яны пагадзіліся, што тэрыторыі таго хто першы стане нябожчыкам адыйдуць пад уладу жывога.
 
== Сьмерць ==
30 кастрычніка 1016 году, кароль Эдмунд памёр у [[Оксфард]]зе ці ў Лёндане. Яго тэрыторыі па дамове адыйшлі да Кнуда, які пасьля гэтага стаў звацца: кароль Ангельшчыны. Прычына сьмерці Эдмунда так ніколі й не была высьветлена. Можна меркаваць што, то была натуральная сьмерць <ref>[http://www.britannica.com/EBchecked/topic/179341/Edmund-II Энцыкляпэдыя Брытаніка. Часы панаваньня Эдмунда]</ref>, але некаторыя лічаць, што ён быў забіты вікінгскім кінжалам <ref>[http://books.google.com/books?id=2cQsAAAAMAAJ&ots=Px_j3Xg3L_&dq=History+of+the+Anglo+Saxons&lr=&vq=1016&pg=PA28&ci=87,985,821,579&source=bookclip#v=onepage&q=1016&f=false Шэран Тэрнэр ‘Гісторыя Англа-саксаў ад раньніх часоў да нарманскага захопу’]</ref>. Эдмунд быў пахаваны ў Гластанбэрыйскім абацтве ў [[Самэрсэт|Самэрсэце]]. Яго месца пахаваньня згублена на цяперашні час.
 
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Edmund Ironside|выгляд=міні}}
* [http://ulfdalir.narod.ru/sources/Britain/Anglosaxon/920-1014.htm Англа-саксонская хроніка 920—1014 гады] {{ref-en}}
* [http://www.royal.gov.uk/HistoryoftheMonarchy/KingsandQueensofEngland/TheAnglo-Saxonkings/EdmundIIIronside.aspx Афіцыйны сайт Брытанскага каралеўства] {{ref-en}}
 
{{Накід:Чалавек}}
Радок 37:
 
[[af:Edmund Ironside]]
[[bs:Edmund II Željeznoboki]]
[[bg:Едмънд II]]
[[cs:Edmund II.]]