Юльюш Славацкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
стыль
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Творчасьць: дапаўненьне
Радок 49:
 
Фактарам, які спрычыніў зьмену сьветапогляду Славацкага, найменаванага неаднойчы «хрысьціянскай этыкай», лічыцца прачытаньне паэтам «Конрада Валенрода» [[Адам Міцкевіч|Міцкевіча]]. Яго творы адразу адкінулі вальтэраўскі лад, часта пачалі звяртацца да ўзораў [[Шэксьпір|шэксьпіраўскай]] трагедыі. У хуткім часе зьявілася паэма «[[У Швайцарыі]]» ([[1835]]—[[1836]]) і лірычныя творы: «Разьяднаньне», «Рым», «Сумненьне». Вялізны ўплыў на творчасьць Славацкага зрабілі падарожжы да [[Італія|Італіі]], [[Грэцыя|Грэцыі]], [[Эгіпет|Эгіпту]], [[Палестына|Палестыне]] і [[Лібан]]у (там быў напісаны «[[Анхелі]]»). Падчас знаходжаньня ў Флярэнцыі ([[1837]]—[[1838]]) распачаў інтэнсіўную працу над сваім творамі. У гэтым час узьнікаюць «[[Бацька зачумленых]]» (1839), «[[Вацлаў]]». У сьнежні 1838 году вярнуўся ў Парыж.
 
У канцы [[1830-я|1830-х]] гадоў Славацкі ў лісьце да Зыгмунта Красінскага абвясьціў напісаньне «вялікай паэмы ў стылі Арыёста, якая павінна скласьціся з шасьці трагедый ці драматычных хронік»<ref>E. Sawrymowicz, Wstęp do: J. Słowacki, Lilla Weneda, Wrocław 1954, str. 3 {{ref-pl}}</ref>. Паэма мусіла быць своеасаблівай літаратурнай хроніка, якая прэзэнтуе казачныя першапачаткі польскай дзяржавы, якая накіроўвае да традыцый, легендаў і гісторыі [[славянаў|славянаў]] [[Паганства|паганскіх]] часоў<ref>A. Przybylska, Posłowie do: J. Słowacki, Balladyna, Kraków 2004, str. 144 {{ref-pl}}</ref>. Аднак яго задума дачакалася толькі частковай рэалізацыі; паўсталі дзьве рамантычныя трагедыі — «[[Балядына]]» ([[1839]]) і [[Ліля Вэнэда]] ([[1840]]).
 
У [[1844]] годзе Славацкі пачаў пісаць вершаванай прозай свой незвычайны філязофскі выклад «[[Гэнэзіс з Духа]]». У творчасьці паэта пачаўся пэрыяд інтэнсіўнай працы над «генэзіснай філязофіяй». «Генэзійскі» характар маюць усе наступныя працы Славацкага, зь якіх увагі заслугоўваюць: «[[Самуэль Збароўскі]]» і «[[Кароль-Дух]]». Абедзьве працы маюць арыгінальную філязоўскую сыстэму аўтара зь дзьвюх розных перспэктываў: [[экзыстэнцыялізм|экзыстэнцыяльнай]], якая датычыцца людзкой адзінкі, а таксама гісторыязафічнай.
 
== Крыніцы ==