Юльюш Славацкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Творчасьць: дапаўненьне
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Творчасьць: дапаўненьне
Радок 46:
 
Першыя вершы Славацкага былі збольшага свабоднымі перакладамі з Ламарціна, Мора і [[Эдмунд Спэнсэр|Спэнсэра]], чым яго арыгінальнымі кампазыцыямі. Больш сур’ёзныя літаратурныя спробы датуюцца прыкладна [[1825]] годам; ананімна дэбютаваў байранічнай аповесьцю «Хуґо» ў [[1830]] годзе. У [[1832]] годзе выдаў першы і другі том «Паэзіі» (трэці датуецца [[1833]] годам). Публікацыі, якія ўжо адхіляюцца ад рамантычнага характара яго творчасьці, утрымліваюць і ягоныя раньнія паэтычныя аповесьці (між іншым, «Зьмяя», «Ян Бялецкі», «Мніх» і згаданая вышэй трагедыя «Марыя Сьцюарт»); яны аднак не выклікалі цікавасьці ў польскіх эмігрантаў у Парыжы. У наступныя гады творчасьць Славацкага пачынае зьмяняцца; у лісьце да маці ад [[20 кастрычніка]] [[1835]] году паэт пісаў: «зьненавідзеў мае першыя творы (...) разьвілося ўва мне нейкае новае прыгожае пачуцьце».
 
Фактарам, які спрычыніў зьмену сьветапогляду Славацкага, найменаванага неаднойчы «хрысьціянскай этыкай», лічыцца прачытаньне паэтам «Конрада Валенрода» [[Адам Міцкевіч|Міцкевіча]]. Яго творы адразу адкінулі вальтэраўскі лад, часта пачалі звяртацца да ўзораў [[Шэксьпір|шэксьпіраўскай]] трагедыі. У хуткім часе зьявілася паэма «[[У Швайцарыі]]» ([[1835]]—[[1836]]) і лірычныя творы: «Разьяднаньне», «Рым», «Сумненьне». Вялізны ўплыў на творчасьць Славацкага зрабілі падарожжы да [[Італія|Італіі]], [[Грэцыя|Грэцыі]], [[Эгіпет|Эгіпту]], [[Палестына|Палестыне]] і [[Лібан]]у (там быў напісаны «[[Анхелі]]»). Падчас знаходжаньня ў Флярэнцыі ([[1837]]—[[1838]]) распачаў інтэнсіўную працу над сваім творамі. У гэтым час узьнікаюць «[[Бацька зачумленых]]» (1839), «[[Вацлаў]]». У сьнежні 1838 году вярнуўся ў Парыж.
 
== Крыніцы ==