Спадарожнікі Марса: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак
Радок 1:
У [[плянэта|плянэты]] [[Марс (плянэта)|Марс]] ёсьць два [[спадарожнік|спадарожнікі]]: '''[[Фобас]]''' ([[Грэцкая мова|грэц.]] φόβος  — страх) і '''[[Дэймас]]''' ([[Грэцкая мова|грэц.]] Δείμος  — жах).
 
Абодва спадарожнікі круцяцца вакол сваіх восяў з тым жа пэрыядам, што і вакол Марса, таму заўсёды зьвернутыя да плянэты адным і тым жа бокам. [[Прыліўная сіла|Прыліўное ўзьдзеяньне]] Марса паступова запавольвае рух Фобаса, і ў выніку прывядзе да падзеньня спадарожніка на Марс. Наадварот, Дэймас аддаляецца ад Марса.
Радок 7:
== Цікавыя факты ==
Наяўнасьць двух спадарожнікаў у Марса, больш чым за 150 гадоў да іх афіцыйнага адкрыцьця, выпадкова «прадказаў» [[Джонатан Сьвіфт]] у адной з сваіх кніг пра [[Гулівер]]а.
<blockquote>…унутраны выдалены ад цэнтра плянэты ў дакладнасьці на 3 яе дыямэтры, а вонкавы  — на 5; першы абарочваецца ў прасторы за 10 гадзін, а другі  — за 21,5 такім чынам, што адносіна квадратаў гэтых пэрыядаў вельмі блізкае да адносіны кубоў іх адлегласьцяў ад цэнтра Марса; гэта было пераканаўчым для іх доказам праявы таго ж закона гравітацыі, які кіруе рухам і блізу іншых масіўных целаў.</blockquote>
 
У яго часы Фобас і Дэймас не былі вядомыя, і пісьменьнік такім чынам [[сатыра|сатырычна]] апісаў астраномаў [[Лапута|Лапуты]].
 
Адно з тлумачэньняў  — тэорыя пра павелічэньне колькасьці спадарожнікаў пры павелічэньні аддаленьня плянэты ад [[Сонца]]. У Зямлі  — адзін спадарожнік [[Месяц (спадарожнік Зямлі)|Месяц]], у [[Юпітэр (плянэта)|Юпітэра]]  — чатыры спадарожнікі (вядомыя на той момант), у [[Сатурн (плянэта)|Сатурна]]  — пяць. Адпаведна, у Марса павінна быць два. Калі ўлічыць, што на той момант лічылася, што паміж Марсам і Юпітэрам ёсьць плянэта [[Фаэтон (плянэта)|Фаэтон]], то ў такім «прадказаньні» мала чаго дзіўнага.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Moons of Mars|выгляд=міні}}
* [http://marsrovers.jpl.nasa.gov/gallery/press/spirit/20050909a.html Фатаграфіі спадарожнікаў Марса], зробленыя амэрыканскім марсаходам «[[Spirit]]»