Фэрэнц Ліст: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
інтэрвікі, шаблён-картка
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
выпраўленьне спасылак
Радок 25:
'''Фэрэнц (Франц) Ліст''' ({{lang-hu|Liszt Ferenc}}, {{lang-de|Franz Liszt}}; [[22 кастрычніка]] [[1811]], Дабар'ян (Райдзінг), [[Аўстрыйская імпэрыя]] — [[31 ліпеня]] [[1886]], [[Байройт]], [[Нямеччына]]) [[кампазытар]], [[піяніст]], [[пэдагог]], [[дырыжор]], [[публіцыст]], адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў музычнага [[рамантызм]]у, заснавальнік вугорскага кампазытарскай школы.
 
Ліст быў слаўным выканаўцам, вядомым па ўсёй [[Эўропа|Эўропе]] дзякуючы свайму фэнамэнальнаму [[піянізм]]у і неперавышанаму ўменьню арганізоўваць відовішчныя канцэртныя праграмы. Ф. Ліста лічаць адным з найвялікшых [[піяніст]]аў у гісторыі, нягледзячы на тое, што ніводнага [[Гуказапіс|запісу]] ігры Ліста не існуе. Уплыў фартэпіяннага стылю Ф. Ліста адчувальны дагэутль. Таксама Ф. Ліст зрабіў важкі ўклад у развіцьцё рамантычнай музыкі наогул, імя Ліста зьвязанае з вынаходніцтвам [[жанр]]у [[сымфанічная паэма|сымфанічнай паэмы]].
 
Ф. Ліст быў першым піяністам, які выступаў з сольнымі канцэртамі, якімі ён заслужыў прызнаньне як прафэсіяналаў так і шырокай публікі. У той жа час Ф. Ліст быў надзвычай велікадушным чалавекам — ён не шкадаваў часу і сродкаў, дапамагаючы ахвярам стыхійных бедстваў, сіротам, многіх таленавітых студэнтаў ён вучыў бясплатна. Таксама Ф. Ліст спрыяў фонду памяці [[Людвіг ван Бэтховэн|Бэтховэна]] і ахвяраваў значныя сродкі на адкрыцьцё кансэрваторыі ў [[Будапэшт]]у.
 
Вялікая колкасьць яго фартэпіянных твораў увайшла ў традыцыйны рэпэртуар, у прыватнасьці Вугорскія рапсодыі, Саната сі мінор і два фартэпіянных канцэрта. Таксама Ф. Ліст зрабіў шматлікія фартэпіянныя транскрыпцыі папулярных сцэнаў з операў, сымфоніяў, капрысаў [[Нікола Паганіні|Паганіні]] і песень [[Франц Шубэрт|Франца Шубэрта]]. Асобныя фартэпіянныя творы Ф. Ліста лічацца вышэйшай пробай фартэпіяннага майстэрства. Таксама Ф. Ліст быў аўтарам вялікай колкасьці харавой, вакальнай і сымфанічнай музыкі. [[Арган (музыка)|Арганныя]] творы Ф. Ліста занялі галоўнае месца ў рэпэртуару арганістаў.
 
== Спасылкі ==