Цукар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д +катэгорыя, глядзіце ВП:ІА
д афармленьне
Радок 8:
Цукровы трысьнёг паходзіць з [[Бэнгалія|Бэнгаліі]], адкуль праз [[Іран]] трапіў на [[Блізкі Ўсход]]. Каля [[10 стагодзьдзе|10 стагодзьдзя]] яго пачалі вырошчваць у [[Эгіпет|Эгіпце]], [[Бізантыйская імпэрыя|Бізантыйскай імпэрыі]]. [[Заходняя Эўропа]] пазнаёмілася з цукрам пад час крыжовых паходаў [[11 стагодзьдзе|11]]—[[12 стагодзьдзе|12 стагодзьдзяў]], але доўгі час яго асноўным вытворцам заставалася [[Асманская імпэрыя]]. Эўрапейцы пачалі інтэнсіўна вырошчваць цукар у амэрыканскіх калёніях з сярэдзіны [[16 стагодзьдзе|16 стагодзьдзя]], але яшчэ вельмі доўга ён заставаўся прадметам раскошы, пра што сьведчыць польская прымаўка: «Кароль — вялікі пан, а цукру лыжкамі ня есьць». [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіславу Панятоўскаму]], які праяжджаў праз [[Кобрын]] у [[1784]] годзе, мясцовы яўрэйскі кагал паднёс у падарунак вялікую «галаву» цукру. Кошт 1 кг цукру ў [[Магілёў|Магілёве]] ў [[1697]] годзе складаў каля 120 асмакаў, або эквівалент 8—10 дзённага заробку некваліфікаванага працаўніка, або 4—5 дзённага кваліфікаванага.
 
У Беларусі [[17 стагодзьдзе|17]]—[[18 стагодзьдзе|18 стагодзьдзяў]] найбольш пашыранымі гатункамі былі «мелaса» — дрэнна ачышчаны карычневы цукар, лепшай ачысткі дробны «канар» з [[Канарскія астравывыспы|Канарскіх астравоў]] (самы дарагі) і «кандысброт» з Асманскай імпэрыі (ад г. Канды на в. [[Крыт]]) — грубакрышталізаваны, г.зв. «лядовы» (накшталт ледзянцоў). Нават большасьць шляхты ўжывала цукар адносна рэдка, трактуючы яго як аптэкарскі тавар (гл. [[Аптэчка прыемная]]). Значная частка цукру ішла на выраб канфітураў. Пад час магнацкіх баляваньняў цукар выкарыстоўваўся ў дэкаратыўных дэсэртах ([[Драганты]]).
 
Вытворчасьць цукру з буракоў распрацаваная прускімі хімікамі А. Марграфам і Фр. Ахардам у 2-й палове [[18 стагодзьдзе|18 стагодзьдзя]]. У [[1801]] годзе пабудаваная першая дасьледна-прамысловая цукраварня ў [[Прусія|Прусіі]], праз год — у [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], і затым імкліва па ўсёй [[Эўропа|Эўропе]], якая пад час [[напалеонаўскія войны|напалеонаўскіх войн]] зазнала дэфіцыт трысьняговага цукру. Першая цукраварня ў Беларусі пушчана ў [[1830]] годзе ў [[Моладава (Берасьцейская вобласьць)|Моладаве]] ([[Іванаўскі раён (Берасьцейская вобласьць)|Іванаўскі раён]]).
 
Да пачатку [[1860-я|1860-х]] гадоў у Беларусі, галоўным чынам на поўдні, дзейнічала 33 цукраварні, найбуйнейшая ў [[Парэчча (ПінскіБерасьцейская раёнвобласьць)|Парэччы]] ([[Пінскі раён]]) і ў [[Беліца (вёска)|Беліцы]] пад [[Гомель|Гомлем]]. У другой палове [[19 стагодзьдзе|19 стагодзьдзя]] яны не вытрымалі канкурэнцыі з танным украінскім цукрам, і да [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] ніводнай зь іх не засталося, аднак сам цукар зрабіўся артыкулам першай патрэбы шырокіх пластоў насельніцтва, найперш у гарадах. Новая цукровая прамысловасьць у Беларусі створаная толькі пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]]. У сучаснай Беларусі дзейнічаюць 4 цукровыя заводы — у [[Гарадзея|Гарадзеі]], [[Жабінка|Жабінцы]], [[Скідаль|Скідалі]] і [[Слуцак|Слуцку]].
 
== Літаратура ==
Радок 18:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Sugars|выгляд=міні}}
 
[[Катэгорыя:Харчовыя прадукты]]