Людвіка Марыя Ганзага: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак, стыль, пунктуацыя
Радок 42:
}}
[[Файл:Ludwika Maria Gonzaga van Egmont.jpg|thumb|200px|На партрэце пэндзьля [[Юстус ван Эгмант|Юстуса ван Эгманта]] ([[1645]])]]
'''Людвіка Марыя Ґанзаґа Нэвэрская''' ({{lang-pl|Ludwika Maria Gonzaga de Nevers}}, {{мова-fr|Marie Louise Gonzaga de Nevers}}; [[18 жніўня]] [[1611]], [[Нэвэр]] ці [[Парыж]], [[Францыя]] — [[10 траўня]] [[1667]], [[Варшава]], [[Польшча]]) — каралева [[Польшча|Польшчы]] й [[ВКЛВялікія княгіні літоўскія|вялікая княгіня літоўская]], жонка апошніх каралёў дынастыі [[Ваза (дынастыя)|Ваза]] — [[Уладзіслаў Ваза|Уладзіслава]] і [[Ян Казімер Ваза|Яна Казімера]].
 
== Раньняе жыцьцё ==
Радок 53:
У [[1644]] пасьля сьмерці Цэцыліі Рэнаты [[Ян Казімер Ваза]] аднавіў сватаўство да яе ад імя свайго брата [[Уладзіслаў Ваза|Уладзіслава]], які пасварыўся з [[Габсбургі|Габсбургамі]] і марыў аб зьвязе з урадам [[кардынал Мазарыні|Мазарыні]]. Толькі [[5 лістапада]] [[1645]], калі Марыі было далёка за 30 і яна выйшла зь дзіцянараджальнага веку, яна здолела ўступіць у шлюб, заручыўшыся зь Янам Казімерам, які на цырымоніі прадстаўляў свайго брата. Тады ж яна прыняла новае імя Людвіка, бо ў Рэчы Паспалітай імя Марыя было зарэзэрваванае за [[Маці Божая|Маці Божай]]. Уласна шлюб адбыўся [[10 сакавіка]] [[1646]]. Вынікаючы запаветам бацькі, Людвіка Марыя падбівала мужа на вайну з туркамі ды й увогуле часта ўмешвалася ў палітыку, за што яе й не любіла шляхта. Але ў цэлым уплыў яе быў абмежаваны пытаньнямі культуры і адукацыі. [[20 траўня]] [[1648]] Людвіка Марыя стала ўдавой.
 
Праз паўгады новым гаспадаром стаў Ян Казімер, а [[30 траўня]] [[1649]] Людвіка Марыя выйшла за яго замуж. На другога мужа, меней спрактыкаванага ў дзяржаўных пытаньнях, яна мела вялікі ўплыў. Падчас [[швэдзкі патоп|швэдзкага патопу]] сама ўзначаліла войска, дапамагала каралю ў змаганьні з магнацкай партыяй [[Ежы Любамірскі|князя Любамірскага]], Настойваланастойвала на ўзмацненьні ўлады караля й сэнату, спрабавала зьмяніць сыстэму галасаваньня ў сойме і настойвала на абраньні новага караля пры жыцьці старога (прынцып ''[[vivente rege]]''). Шляхта нэгатыўна адклікалісяадклікалася аб яе кіраваньні дзяржавай; Рудаўскі параўнаў яе з «малюсенькім этыёпам, які засядлаў слана».<ref>[http://books.google.com/books?id=IfIbP8sfC0wC&pg=PA27&dq=deluge+rudawski&as_brr=0#v=onepage&q=&f=false] </ref>.
 
Запрасіла ў Рэч Паспалітую тры ЗаконыОрдэны: ксяндзоў місіянэраў у [[1651]], [[шарыткі|сёстраў міласэрнасьці]] ў [[1652]] і [[візыткі|візытак]] у [[1654]]. Заснавала першы ў Рэчы Паспалітай літаратурны салён, сярод гасьцёў якога быў у тым ліку [[Ян Анджэй Морштын]]. Не безь яе ўдзелу ў Рэчы Паспалітай стала выходзіць першая [[газэта]] — ''[[Merkuriusz Polski Ordynaryjny]]''. Спансавала італійскага эрудыта, аднаго зь першых эгіптолягаў і вынаходніка «лятучых машынаў» [[Тытус Лівіюш Баратыні|Тытуса Лівіюша Баратыні]], які ад [[1641]] жыў у Рэчы Паспалітай.
 
У шлюбе зь Янам Казімерам людвіка Марыя нарадзіла двух дзяцей, але яны памерлі ў дзяцінстве. Ня маючы ўласных дзяцей, яна марыла бачыць наступным каралём мужа сваёй пляменьніцы, [[Анры III Бурбон Кандэ|князя Энгіенскага]], альбо ўнука сваёй выхавальніцы, юнага князя Лёнгвіля.
 
Людвіка Марыя памерла [[10 траўня]] [[1667]] і была пахаваная ў [[Вавэль]]скім саборы. Сэрца ж яе і пахавальная маска з воску захоўваюцца ў [[КасьцёлаКасьцёл сьвятога Язэпа Абручніка Найсьвяцейшай Панны Марыі (Варшава)|Касьцёле візытак у Варшаве]]. Страціўшы зь яе сьмерцю апошнююапошняе апірышча, кароль адрокся ад пасады і зьехаў дажываць сваё жыцьцё [[плябан]]ам у тым горадзе, дзе яны сустрэліся, — [[Нэвэр]]ы. Па іроніі лёсу, усяго празь некалькі гадоў, пасьля абраньня на пасад [[Ян Сабескі|Яна Сабескага]], каралевай Польшчы стане іншая францужанка — [[Марыя Казімера д'Арк'ен]], якая прыбыла ў Польшчу ў сьвіце Марыі Нэвэрскай, і праціўнікамі каралевы нават называлася яе пазашлюбнай дачкой ці то ад князя [[Люі II Бурбон-Кандэ|Люі ІІ Бурбона-Кандэ]], ці то ад маркіза [[Анры Куаф'е дэ Рузэ]].
 
== Літаратура ==