Юльюш Славацкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Творчасьць: дапаўненьне
Радок 41:
Нягледзячы на тое, што Славацкі пражыў усяго 40 гадоў, яго літаратурная спадчына багатая і рознабаковая; паэт пакінуў пасьля сябе 13 драмаў, каля 20 паэмаў, сотні вершаў, лістоў і адзін раман. Стварыў таксама аформленую філязофскую сыстэму, якую назваў «генэзыйскай філязофіяй». Паколькі яго спадчына была тэматычна багатай, яго творчасьць можна падзяліць на чатыры пэрыяды.
 
На філязофска-эстэтычныя зьмены творчасьці Славацкага важны ўплыў мела захапленьне літаратурай [[Эпоха Асьветніцтва|клясыцыстаў]], якая панавала ў асяродзьдзі паэта. Уладыслаў Штурц адзначаў, што Славацкі пачынаў пісаць як псэўдаклясык, а прыклад браў не з такіх рамантыкаў, як [[Байран|Лорд Байран]] ці [[Пэрсі Біш Шэлі|Пэрсі Біш Шэлі]], а з [[Вальтэр]]а. Малады паэт спрабаваў ў гэты час перакласьці «Магамэта» Вальтэра. Натхніўшыся трагедыяй «Міндоўг», напісанай бацькам, у 20 гадоў распачаў працу над уласнай драматычнай паэмай «Міндоўг» (перакладзенай на беларускую Сержам Мінскевічам)<ref>[http://nn.by/index.php?c=ar&i=35501 Слова вось Міндоўга...] // [[Наша Ніва]], [[26 лютага]] [[2010]]</ref>. У цэнтры гістарычнай драмы  — каранацыя першага вялікага князя літоўскага [[Міндоўг]]а і яго забойства змоўнікамі, князямі [[Транята]]м і [[Даўмонт]]ам. Месца дзеяньня  — [[Наваградзкі замак]].
 
Творчасьць Славацкага гэтагэтага пэрыяду абапірался на асьветніцкі дэізм, рэлігійны скептыцызм і кінізм, заснаваны на філязоўскіх поглядах [[Фрэнсіс Бэкан|Фрэнсіс Бэкан]], [[Рэнэ Дэкарт|Рэнэ Дэкарта]], [[Бэнэдыкт Сьпіноза|Бэнэдыкта Спінозы]], [[Нікало Мак'явэлі]] ці Інакентыі Джэнцілет. Галоўнай тэмай яго тагачасных твораў («Марыі Сьцюарт») былі рэлігійныя войны, якія ён лічыў маскай фанатызму і выдуманай прычынай вайны за ўладу. Славацкі думаў пра гэта, кажучы: «калі вядома, што Бога няма, адкуль ахвота да бойкі за рэлігію і веру?» У цэнтры гэтых справаў панавала захопленасьць злом, якая зь цягам часу (калі набыла фатальныя рысы) вымусіла Славацкага схіліцца да звароту ў рамантызм.
 
Першыя вершы Славацкага былі збольшага свабоднымі перакладамі з Ламарціна, Мора і [[Эдмунд Спэнсэр|Спэнсэра]], чым яго арыгінальнымі кампазыцыямі. Больш сур’ёзныя літаратурныя спробы датуюцца прыкладна [[1825]] годам; ананімна дэбютаваў байранічнай аповесьцю «Хуґо» ў [[1830]] годзе. У [[1832]] годзе выдаў першы і другі том «Паэзіі» (трэці датуецца [[1833]] годам). Публікацыі, якія ўжо адхіляюцца ад рамантычнага характара яго творчасьці, утрымліваюць і ягоныя раньнія паэтычныя аповесьці (між іншым, «Зьмяя», «Ян Бялецкі», «Мніх» і згаданая вышэй трагедыя «Марыя Сьцюарт»); яны аднак не выклікалі цікавасьці ў польскіх эмігрантаў у Парыжы. У наступныя гады творчасьць Славацкага пачынае зьмяняцца; у лісьце да маці ад [[20 кастрычніка]] [[1835]] году паэт пісаў: «зьненавідзеў мае першыя творы (...) разьвілося ўва мне нейкае новае прыгожае пачуцьце».
 
== Крыніцы ==