Розьніца паміж вэрсіямі «Юльюш Славацкі»

2271 байт дададзены ,  9 гадоў таму
→‎Крыніцы: вікіфікацыя, дапаўненьне
(→‎Крыніцы: вікіфікацыя, дапаўненьне)
=== Пахаваньне ===
Юльюш Славацкі быў пахаваны на парыскім цьвінтары Манмартр, дзе спачываў да [[14 чэрвеня]] [[1927]] году. Адноўленую, першапачатковую магілу Юльюша Славацкага, спраектаваную францускім мастаком Charles'а Pétiniaud-Dubos можна паглядзець на гэтых могілках. У 1927 годзе прах Славацкага па загаду маршалка [[Юзаф Пілсудзкі|Юзафа Пілсудзкага]] быў перавезены ў [[Польшча|Польшчу]]. Яго труна плыла па [[Вісла|Вісьле]] з [[Гданьск]]а да [[Кракаў|Кракава]] на караблі «Міцкевіч», які затрымліваўся ў шматлікіх рачных портах, дзе мясцовыя жыхары выказвалі пашану праху паэта. Сёлета [[28 чэрвеня]] на дзядзінцы Вэвльскага катэдральнага сабору адбылася ўрачыстая пахавальная цырымонія. На ейным заканчэньні [[Юзаф Пілсудзкі]] прамовіў цытаваныя шмат разоў словы: «Ад імя Ўраду Рэчы Паспалітай раю Панам аднесьці труну Юльюша Славацкага да каралеўскага склепу, бо ён быў роўным каралям». Яго прах быў пакладзены каля праху [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] ў Склепе нацыянальных прарокаў у Вэвльскім саборы. Быў улюбёным паэтам [[Юзаф Пілсудзкі|Юзафа Пілсудзкага]].
 
== Творчасьць ==
Нягледзячы на тое, што Славацкі пражыў усяго 40 гадоў, яго літаратурная спадчына багатая і рознабаковая; паэт пакінуў пасьля сябе 13 драмаў, каля 20 паэмаў, сотні вершаў, лістоў і адзін раман. Стварыў таксама аформленую філязофскую сыстэму, якую назваў «генэзыйскай філязофіяй». Паколькі яго спадчына была тэматычна багатай, яго творчасьць можна падзяліць на чатыры пэрыяды.
 
На філязофска-эстэтычныя зьмены творчасьці Славацкага важны ўплыў мела захапленьне літаратурай [[Эпоха Асьветніцтва|клясыцыстаў]], якая панавала ў асяродзьдзі паэта. Уладыслаў Штурц адзначаў, што Славацкі пачынаў пісаць як псэўдаклясык, а прыклад браў не з такіх рамантыкаў, як [[Байран|Лорд Байран]] ці [[Пэрсі Біш Шэлі|Пэрсі Біш Шэлі]], а з [[Вальтэр]]а. Малады паэт спрабаваў ў гэты час перакласьці «Магамэта» Вальтэра. Натхніўшыся трагедыяй «Міндоўг», напісанай бацькам, у 20 гадоў распачаў працу над уласнай драматычнай паэмай «Міндоўг» (перакладзенай на беларускую Сержам Мінскевічам)<ref>[http://nn.by/index.php?c=ar&i=35501 Слова вось Міндоўга...] // [[Наша Ніва]], [[26 лютага]] [[2010]]</ref>. У цэнтры гістарычнай драмы — каранацыя першага вялікага князя літоўскага [[Міндоўг]]а і яго забойства змоўнікамі, князямі [[Транята]]м і [[Даўмонт]]ам. Месца дзеяньня — [[Наваградзкі замак]].
 
== Крыніцы ==
34 504

зьмены