Юльюш Славацкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 25:
 
== Біяграфія ==
[[PlikВыява:Juliusz Słowacki 1.PNG|thumb|Юльюш Славацкі]]
 
=== Маладосьць ===
[[PlikВыява:Salomea Słowacka.PNG|thumb|[[Салямэя Славацкая]], маці паэта]]
Нарадзіўся ў [[Крэменец|Крэменцы]] ў паўднёва-ўсходняй частцы былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Яго бацька, Эўзэбіюш, быў прафэсарам літаратуры ў Крэменскім ліцэі і [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]]. Маці Славацкага, Салямэя зь Янушэўскіх, асоба вялікай літаратурнай і асабістай культуры, пасьля сьмерці мужа займалася выхаваньнем сына. У сям’і Славацкіх панавала атмасфэра захапленьня творчасьцю [[клясыцызм|клясыкаў]], што мела важны ўплыў на пазьнейшыя зьмены сьветапогляду творцы «[[Кароль-Дух|Караля-Духа]]». Дзякуючы шматлікім знаёмствам сярод высокапастаўленай эліты — Салямэя выйшла замуж другі раз, за лекара Аўгуста Бэкю. Маці будучага паэта трымала нешта накшталт літаратурнага салёну, дзякуючы чаму Юльюш меў у дзяцінстве і раньнім юнацтве шырокі кантакт з тагачаснай інтэлектуальнай элітай, пераважна з кола Віленскага ўнівэрсытэту. Такім спосабам, між іншым, ён пазнаёміўся з [[Адам Міцкевіч|Адамам Міцкевічам]] перад яго дэпартацыяй зь [[Летува|Летувы]]. Пасьля юрыдычнай адукацыі ў [[Вільня|Вільні]] [[1 лютага]] [[1829]] году прыехаў у [[Варшава|Варшаву]]. [[30 сакавіка]] атрымаў пасаду юрыста ва Ўрадавай Камісыі Прыбытку і Скарбу. Пасьля выбуху [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|лістападаўскага паўстаньня]], [[9 студзеня]] [[1831]] году працягнуў працу ў паўстанцкім Дыпляматычным Бюро князя Адама Ежы Чартарыйскага. [[8 сакавіка]] накіраваўся ў [[Лёндан]] з дыпляматынай місіяй ад Нацыянальнага Ўраду.
 
=== Эміграцыя ===
 
[[Plik:Salomea Słowacka.PNG|thumb|[[Салямэя Славацкая]], маці паэта]]
Паэта застаўся ў эміграцыі ў [[Францыя|Францыі]], дзе дэбютаваў у [[1830]] годзе паэтычным раманам «Хуґо». У [[1833]]—1835 гады знаходзіўся ў [[Швайцарыя|Швайцарыі]] на[[ Жэнэўскае возера|Жэнэўскім возеры]] (выдае 3 том паэзіі); закахаўся ў Мар’ю Вадзінскую. У Швайцарыі прабыў да [[1838]] году, вандраваў па [[Італія|Італіі]], [[Грэцыя|Грэцыі]], [[Эгіпет|Эгіпце]], [[Палестына|Палестыне]] і [[Сырыя|Сырыі]]. Падчас побыту ў [[Рым]]е (дзе ён быў да [[22 лютага]] [[1836]]) жыў у доме на Вія дэль Бабуно 165. У час знаходжаньня ў Італіі наладзіў сяброўства з [[Зыгмунт Красінскі|Зыгмунтам Красінскім]], які зрабіўся першым сапраўдным крытыкам творчасьці Славацкага<ref>Stanisław Makowski, Juliusz Słowacki, w:Literatura polska. Przewodnik encyklopedyczny, t. II Warszawa 1985, s. 376. {{ref-pl}}</ref>. У рэшце рэшт надоўга асеў у [[Парыж]]ы. Нягледзячы на тое, што быў хворы, рушыў у [[1848]] годзе ў [[Вялікая Польшча|Вялікапольшчу]], каб прыняць удзел у паўстаньні, аднак яго намерам не было суджана спраўдзіцца. Тады ён апошні раз спаткаўся з маці ў [[Уроцлаў|Вроцлаве]]. Ніколі не ажаніўся. Быў тыповым [[ранцье]]. Высылаемыя маткай грошы ўмела памнажаў, інвэстуючы іх на парыскай біржы, між іншым, у акцыі ліёнскай чыгункі. Гэта дазволіла яму атрымаць пэўную грашовую незалежнасьць. Дазволіла гэта таксама Славацкаму ня толькі выдаваць уласную тврчасьць, але перадусім прысьвяціць сябе гэтай творчасьці.