Дэйвід Копэрфілд (раман): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: ms:David Copperfield (novel)
д выпраўленьне спасылак
Радок 20:
== Сюжэт ==
{{Раскрыцьцё сюжэту}}
Гісторыя рамана распавядае пра жыцьцё Дэйвіда Копэрфілда ад нараджэньня да сталага ўзросту. Дэйвід нарадзіўся ў Англіі каля 1820 году. Яго тата загінуў на шэсьць месяцаў раней за дзень, калі ён нарадзіўся. Праз сем год пасьля нараджэньня Дэйвіда, яго маці, Клара Копэрфілд, бярэ свой другі шлюб з М. Мёрдстанам, які разам са сваёй сястрой Джэйн Мёрдстан пераязджае ў дом Копэрфілдаў. Юны Дэйвід мае ўсе прычыны адмоўна ставіцца да свайго айчыма і яго сястры. М. Мёрдстан б'еб’е яго за адстваньне ў вучобе. Падчас адной чарговай лупцоўкі Дэйвід кусае М. Мёрдстана ў руку, за што, у якасьці пакараньня, адсылаецца ў школу-інтэрнат пад назвай Сэлем-Хаўс, на чале зь бязлітасным дырэктара М. Крыклам. Тут ён сябрыцца з Джэймсам Стырфартам і Томасам Трэдлсам, абодвух зь якіх ён сустрэне пазьней.
 
Праз пэўны час Дэйвід вяртаецца дамоў на вакацыях і даведваецца аб тым, што яго маці нарадзіла хлопчыка ад М. Мёрдстана. Хутка пасьля вяртаньня Дэйвіда ў Сэлем-Хаўс, яго маці заўчасна памірае разам са сваім немаўлятам. Даведаўшыся аб гэтым, Дэйвід тэрмінова ад'язджаеад’язджае зваротна да дому. Пасьля сьмерці сваёй жонкі, М. Мёрдстан адсылае Дэйвіда ў лёнданскую фабрыку «Грынбі і Мёрдстан», саўладальнікам якой ён і зьяўляецца. Змрочная рэчаіснасьць паўгалечнага фабрычнага існаваньня перагукаецца з уласным досьведам Дыкенза, калі ён працаваў на фабрыцы па перапрацоўцы ваксы. Домаўласьнік Дэйвіда, М. Мікобэр, пасьля свайго бункруцтва зьнявольваецца ў пазыковую турму (the King'sKing’s Bench Prison) і праводзіць там некалькі месяцаў да свайго вызваленьня, пасьля чаго, пераязджае ў Плімут. Пасьля ад'ездаад’езда М. Мікобэра Дэйвід Копэрфілд губляе апошняга чалавека, які аб ім клапаціўся. Неўзабаве Дэйвід вырашае ўцекчы з фабрыкі да сваёй стрыечнай бабулі Бэтсі Тротвуд, пра якую ён чуў па расповедах сваёй маці.
 
Малады Дэйвід праходзіць пешшу ўвесь шлях ад Лёндана да Дувра, каб знайсьці сваю адзіную сваячку Міс Бэтсі. Эксцэнтрычная Бэтсі Тротвуд пагаджаецца ўзяць яго пад апеку, нягледзячы на візіт М. Мёрдстана, які прыбыў у Дувр, каб забраць Дэйвіда без аніякіх умоваў і абацяньняў. Пакінуўшы Дэйвіда ў сябе, бабуля дае яму іншае імя «Тротвуд Копэрфілд», якое пазьней было скарочана да «Трот».
 
== Водгукі ==
«Дэйвід Копэрфілд»  — клясычны прыклад рамана выхаваньня і ледзьве ня самы папулярны з усіх твораў Дыкенза, прычым ня толькі ў ангельскамоўных краінах, але і за мяжой.
 
[[Леў Талстой|Талстой]] лічыў Дыкенза найлепшым з усіх ангельскіх навэлістаў і разглядаў Дэйвіда Копэрфілда ў якасьці ягонай найлепшай працы, ставячы 55-ю частку рамана «Бура» ({{мова-en|Tempest|скарочана}}) ва ўзор, згодна зь якім павінны ацэньвацца найлепшыя творы сусьветнай мастацкай літаратуры, пішучы:
{{Цытата|«Прасейце ангельскую літаратуру — застанецца Дыкенз, прасейце Дыкенза — застанецца «Дэйвід Копэрфілд», прасейце «Дэйвіда Копэрфілда» — застанецца апісаньне буры на моры»}}
[[Фёдар Дастаеўскі|Дастаеўскі]] чытаў гэты раман, будучы зьняволеным у [[сыбір]]скай турме. [[Джэймс Джойс|Дж. Джойс]] не прымаў сэнтымэнтальнасьць Дыкенза, ягоную схільнасьць да сэнтэнцыяў і рыхласьць апавядальнае структуры; ён зьедліва спарадыраваў стыль рамана ў 14-й частцы [[Уліс (раман)|Ўліса]] «Oxen of the Sun». Дэйвід Копэрфілд быў любымым рамана [[Зыгмунд Фройд|Фройда]].
 
== Пэрсанажы ==
Радок 48:
* '''Эдвард Мёрдстан''' ({{мова-en|Edward Murdstone|скарочана}}) — жорсткі айчым юнага Дэйвіда, які лупцуе хлопчыка палкай за адставаньне ў навучаньнях. Пасьля першага ж удара Дэйвід адказвае яму ўкусам у руку. За гэты ўчынак М. Мёрдстан адсылае яго ў Сэлем-Хаўс, прыватную школу свайго сябра М. Крыкла. Пасьля сьмерці маці Дэйвіда, Клары Копэрфілд, М. Мёрдстан адсылае яго працаваць на фабрыку «Мэрдстан і Грынбі», дзе хлопчык мусіў мыць бутэлькі з-пад віна. Наступная сустрэча Дэйвіда са сваім айчымам адбылася ў доме Бэтсі Тротвуд, куды хлопчык зьбег у пошуку паратунку. Ён патрабуе аддаць яму Дэйвіда Копэрфілда без аніякіх умоваў і абацяньняў. Сам Дэйвід катэгарычна адмаўляецца ізноў ехаць да Мёрдстанаў. Пачуўшы выбар свайго стрыечнага ўнука, Бэтсі Тротвуд вырашае ўзяць на сябе клопат аб ім і з ганьбай выганяе Мёрдстанаў са свайго дому. Пазьней у кніге мы даведаемся пра шлюб М. Мёрдстана з другой юнай жанчынай.
 
* '''Джэйн Мёрдстан''' ({{мова-en|Jane Murdstone|скарочана}})  — аднолькава жорсткая сястра М. Мёрдстана, якая пераязджае ў дом Копэрфілдаў пасьля шлюбу яе брата з Кларай Копэрфілд. Пазьней, яна даглядае за будучай жонкай Дэйвіда, Дорай Спэнлоў, і стварае большасьць з тых праблемаў, якія ўзьнікаюць паміж Дэйвідам Копэрфілдам і бацькам Доры, М. Спэнлоў. Пасьля сьмерці М. Спэнлоў яна вяртаецца да свайго брата і ягонай другой жонкі, адносіны зь якой нічым не адрозьніваюцца ад тых, якія былі з маці Дэйвіда.
 
* '''Дэніэл Пэґаці''' ({{мова-en|Daniel Peggotty|скарочана}}) — брат Пэґаці. Сьціплы і вялікадушны рыбак зь Ярмута, які бярэ свайго пляменьніка Хэма і пляменьніцу Эмлі пад сваю апеку пасьля таго, як яны асірацелі. Неўзабаве пасьля сыходу Эмлі з дому, ён адпраўляецца вандраваць па сьвету ў пошуках сваёй пляменьніцы. Зрэшты ён знаходзіць яе ў Лёндане, і пасьля гэтага яны эмігруюць у Аўстралію.
Радок 54:
* '''Эмлі''' ({{мова-en|Emily, Little Em'ly|скарочана}}) — пляменьніца М. Пэґаці і сяброўка Дэйвіда Копэрфілда, які кахаў яе ў часы свайго дзяцінства. Яна зьбягае напапярэдадні вясельля ад свайго кузэна і жаніха, Хэма, дзеля Стырфарта, і праязджае зь ім па Францыі, Італіі і Швайцарыі пакуль, зрэшты, не вяртаецца дамоў, пасьля таго як Стырфарт яе пакідае. Яна эмігруе ў Аўстралію разам з М. Пэґаці, пасьля свайго выратаваньня з лёнданскага публічнага дому.
 
* '''Хэм Пэґаці''' ({{мова-en|Ham Peggotty|скарочана}})  — дабрадушны пляменьнік М. Пэґаці і жаніх Эмлі, пакуль яна не зьбягае са Стырфартам. Пазьней ён страчвае сваё жыцьцё, імкнучыся выратаваць рыбака, які, па зьбегу абставінаў, апынуўся ягоным ворагам Стырфартам, у караблекрушэньні падчас буры ў Ярмуце. Ягоная сьмерць замоўчваецца ад яго сям'ісям’і па прычыне не жаданьня Хэма іх турбаваць у момант іх ад'ездуад’езду.
 
* '''Місіс Ґамідж''' ({{мова-en|Mrs. Gummidge|скарочана}})  — удава партнэра Дэніэла Пэґаці. Сябе яна называе «самотнай, гаротнай істотай», якая бавіць большасьць свайго часу сумуючы па свайму мінуламу мужу. Пасьля таго, як Эмлі зьбегла са Стырфартам, яе паводзіны карэнным чынам зьмяняюцца і яна імкнецца быць клапатлівай і карыснай сямейству Пэґаці. Яна эмігруе ў Аўстралію з М. Пэґаці і іншымі.
 
* '''Марта Эндэл''' ({{мова-en|Martha Endell|скарочана}})  — маладая кабета з благой рэпутацыяй, якая дапамагае Дэніэлу Пэґаці ў пошуках ягонай пляменьніцы пасьля яе вяратньня ў Лёндан. Раней працавала выляжанкай і была ахвярай ідэі самагубства. Эмігруе разам з сямействам Пэґаці ў Аўстралію.
 
* '''М. Крыкл''' ({{мова-en|Mr. Creakle|скарочана}})  — грубы дырэктар школы-інтэрната ў якой вучыўся малады Дэйвід. М. Крыкл зьяўляецца сябрам М. Мёрдстана. Ён прымушае Дэйвіда насіць у школе таблічку з ганебным надпісам. Пазьней ён становіцца судзьдзёй у Мідлсэксе.
 
* '''Джэймс Стырфарт''' ({{мова-en|James Steerforth|скарочана}})  — блізкі сябар Дэйвіда Копэрфілда, які ведаў яго зь першых дзён знаходжаньня ў Сэлем-Хаўсе. Нягледзячы на выдатную рэпутацыю і ўсеагульную прыязнасьць да яго асобы, ён спакушае маладую Эмлі, заахвочвае яе зьбегчы з дому напапярэдадні яе вясельля з Хэмам Пэґаці і кідае яе пасьля чарговай сваркі, прапнаваўшы яе ў жонкі свайму слузе Ліцімэру. Ён заўчасна загінае ў моры падчас буры ў Ярмуце разам з Хэмам Пэґаці, які імкнуўся яго выратаваць.
 
* '''Томас Трэдлс''' ({{мова-en|Tommy Traddles|скарочана}})  — сябар Дэйвіда ў Сэлем-Хаўсе. Яны сустракаюцца пазьней ў доме Мікобэраў і неўзабаве становяцца сябрамі на ўсё жыцьцё. Трэдлс старанна працуе ў галіне юрыспрудэнцыі, але сустракаецца са значнымі цяжкасьцямі з-за недахопу грошай і адсутнасьці дзелавых сувязей. Зрэшты яму ўдаецца зрабіць сабе імя кар'ерукар’еру.
 
* '''Ўілкінс Мікобэр''' ({{мова-en|Wilkins Micawber|скарочана}})  — джэнтэльмэн, які пасябрыўся з Дэйвідам Копэрфілдам, калі той працаваў на фабрыцы «Мэрдстан і Грынбі». Ён трывае цяжкую грашовую нястачу і нават правёў пэўны тэрмін часу ў пазыковай турме. Зрэшты эмігруе ў Аўстралію і робіць пасьпяховую кар'ерукар’еру сусьветнага судзьдзі. Прататыпам вобраза Ўілкінса Мікобэра зьяўялўся айцец Чарлза Дыкенз Джон Дыкенз.
 
* '''М. Д'ікД’ік (Рычард Баблі)''' ({{мова-en|Mr. Dick, Richard Babley|скарочана}})  — крыху звар'яцелызвар’яцелы і дурасьлівы, але шчыры чалавек, які жыве разам з Бэтсі Тротвуд. Вар'яцтваВар’яцтва М. Д'ікаД’іка дасканала апісана праз ягоную назойлівую ідэю аб «праблеме» караля Чарлза I у яго галаве.
 
* '''Д-р. Стронг''' ({{мова-en|Dr. Strong|скарочана}}) — дырэктар школы ў Кентэрбэры, якога Дэйвід наведвае па розных прычынах.
Радок 76:
* '''Джэк Мэлдан''' ({{мова-en|Jack Maldon|скарочана}}) — кузэн і каханы дзяцінства Анны Стронг. Паказвае ёй сваю прыязнасьць і спакушае Анну пакінуць Д-р. Стронга.
 
* '''М. Ўікфілд''' ({{мова-en|Mr. Wickfield|скарочана}})  — айцец Агнэс Ўікфілд і юрыст Бэтсі Тротвуд. Мае схілнасьць да алкагалізму.
 
* '''Агнэс Ўікфілд''' ({{мова-en|Agnes Wickfield|скарочана}})  — любячая дачка М. Ўікфілда і блізкая сяброўка Дэйвіда Копэрфілда. Пазьней яна становіцца другой жонкай Дэйвіда і мацерай ягоных дзяцей.
 
* '''Юрай Гіп''' ({{мова-en|Uriah Heep|скарочана}})  — амаральны малады чалавек, якія служыць у якасьці партнэра М. Ўікфілду. У рэшце рэшт яго зьнявольваюць у турму за крадзеж грошай. Заўсёды імкнецца быць пакорным і адчувае глыбокую нянавісьць да Дэйвіда Копэрфілда і многіх іншых.
 
* '''Місіс Стырфарт''' ({{мова-en|Mrs. Steerforth|скарочана}})  — заможная ўдава і маці Джэймса Стырфарта, якая неверагодна любіць свайго сына. Пасьля ад'ездуад’езду Джэймса разам з Эмлі за мяжу, усьведамляючы крах усіх плянаў на конт свайго сына, пачынае спакваля чэзнуць і, зрэшты, вар'яцеевар’яцее.
 
* '''Міс Дартл''' ({{мова-en|Miss Dartle|скарочана}})   дзіўнаватая зьедлівая жанчына, якая жыве разам зь Місіс Стырфарт. Яна захоўвае таемнае каханьне да Джэймса Стырфарта і абвінавачвае Эмлі і нават саму Місіс Стырфарт у сапсаваньні Джэймса.
 
* '''М. Спэнлоў''' ({{мова-en|Mr. Spenlow|скарочана}})  — работадавец Дэйвіда ў часы, калі ён працаваў проктарам у Доктор Команс і айцец Доры Спэнлоў. Раптоўна памірае ад сэрцавага прыступу, ехаўшы на сваім фаэтоне дамоў.
 
* '''Дора Спэнлоў''' ({{мова-en|Dora Spenlow|скарочана}})  — прыўкрасная, але дурасьлівая дачка М. Спэнлоў, якая становіцца першай жонкай Дэйвіда Копэрфілда. Апісваецца ў рамане абслютна непрактычнай гаспадыняй. Памірае ад хваробы ў адзін дзень са сваім сабакам Джыпам.
 
== Публікацыя ==