Лаглан: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Zmila (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя і сучасны стан: правільны націск: лОжбан
Радок 8:
Мова распрацоўвалася цягам адзіннаццаці гадоў — у [[1966]] зьявілася першае выданьне апісаньня мовы — «Loglan 1». Празь некалькі год пры дапамозе кампутараў у лаглане былі знойдзеныя сынтаксычныя недакладнасьці. І ўжо ў [[1988]] была выдадзеная канчатковая вэрсія мовы.
 
У [[1980-я]] гады адбылася барацьба наконт аўтарскіх правоў на гэтую мову. А калі доктар Браўн афіцыйна зацьвердзіў свае аўтарскія правы, група незадаволеных адышлі ад руху лагланістаў, арганізавалі '''Групу мовы лёгікі''' (''The Logical Language Group'') і стварылі новую мову — [[ЛажбанЛожбан]] (''Lojban''). Яна была заснованая на тых жа лінгвістычных прынцыпах, але ў форме вольнага праектапраекту. Рух лажбаністаў апошнім часам больш шматлікі і актыўны.
 
Мова лаглан ужываецца ня толькі для навуковых дасьледаваньняў, але і для кантактаваньня паміж чалавекам і кампутарам. Яна была згаданая, напрыклад, як мова зносінаў паміж кампутарам і людзьмі ў навукова-фантастычным рамане «Месяц — суворы гаспадар» (''The Moon Is a Harsh Mistress'') [[Робэрт Хайнляйн|Робэрта Хайнляйна]] (''Robert A. Heinlein''). Лаглан ужываецца таксама для аўтаматычнага аналізу тэкстаў, і як звычайная мова — каб пісаць творы і размаўляць паміж людзьмі. Але ня гледзячы на даволі простую граматыку, лёгкае вымаўленьне, ужываць гэтую мову вельмі складана. Каб вывучыць і размаўляць на ёй, патрабуюцца вельмі вялікія мазгавыя высілкі. Сапраўды, для гэтага трэба зьмяніць сваё мысьленьне, бо лаглан дужа непадобны на іншыя чалавечыя мовы. Сярод прыхільнікаў лаглана існуе жартаўлівы слоган: «''Вучыце лаглан — найбольш складаную мову для ўсіх людзей!''» (у процівагу заявам прыхільнікаў іншых штучных моваў, якія заяўляюць пра лёгкасьць сваіх моваў).