Трансыльванія: розьніца паміж вэрсіямі
http://be.wikipedia.org/wiki/Трансільванія?oldid=413792 |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 14:56, 13 жніўня 2010
Трансыльванія, Сяміградзьдзе — гістарычная і геаграфічная вобласьць, якая ахоплівае паўночна-заходнюю частку сучаснай Румыніі. Назва вобласьці існуе з рымскіх часоў і паходзіць ад лацінскіх «trans silva» або «ultra silvas» (за лесам). У вобласьці пражываюць румыны, немцы, вугорцы і іншыя этнічныя групы.
Назва
Назва «Трансыльванія» ўвайшла ў старажытнарымскую геаграфію ў I—III ст. да н. э., як назва адной з абласьцей (Transilvania), якія складалі рымскую правінцыю Дакію. Назву «Сяміград» (нем. Siebenbürgen — Сямігорад) вобласьць атрымала ад немцаў, якія пачалі сяліцца тут у 12 ст.
Гісторыя
У антычнасьць Трансыльванію засялялі дакі, 106—271 Трансыльванія была рымскай правінцыяй (тады яна падвергнулася частковай раманізацыі), пасьля заваявана готамі, гетамы, аварамі і баўгарамі, з 6 ст. у Трансыльванію пачалі перасяляцца славяне. З канца 9 ст. Трансыльванія была заваявана вэнграмі, з пачатку 11 ст. стала часткай Вугорскага Каралеўства, у складзе якога мела шырокую аўтаномію. З 10 ст. у Трансыльваніі пачалі сяліцца вугорцы (з канца 11 ст. ва Ўсходняй Трансыльваніі вугорскія вольныя сяляне, так званыя сэкеі), з 12 ст. — немцы.
Пасьля распаду Вугорскага Каралеўства Трансыльванія аформілася, як аўтаномнае княства (1541—1687) пад пратэктаратам Асманскай імпэрыі. У 17 ст. Трансыльванія была аб’ектам змаганьня паміж Асманскай і Аўстрыйскай імпэрыямі. У 1699—1867 Трансыльванія правінцыя Аўстрыі, пасьля Вугоршчыны, з 1918 Трансыльванія частка Румынія (у 1940—1944 паўночная частка адышла да Вугоршчыны). Частка адышоўшая да Румыніі не мае ніякага адміністрацыйна-палітычнага статуту, вобласьць падзелена на 16 акругаў.
Эканоміка
Трансыльванія багатая карыснымі выкапнямі, асабліва частыя жалеза, марганец, золата, медзь, прыродны газ, соль і сера.
Ёсьць цяжкая, хімічная і тэкстыльныя галіны прамысловасьці. Сельская гаспадарка, вінная вытворчасьць і садаводзтва — важныя заняткі. Драўніна — іншы каштоўны рэсурс.
Трансыльванія складае прыблізна 35% валавога ўнутранага прадукта Румыніі і мае валавы ўнутраны прадукт на чалавека прыблізна 11 500 $, што прыблізна на 10% вышэй чым агульны румынскі лік.
Гарады
Самы вялікі горад Трансыльваніі гэта - Клуж-Напока (318 027). Астатнія: Сыгішаара (317 651), Брашаў (283 901), Арадзя (206 527), Арад (172 824), Сібіу (155 045), Тыргу-Мураш (149 577), Бая Марэ (137 976) и Сату-Марэ (115 630).
Насельніцтва
Па апошнім данным перапісу ў Трансільваніі пражываюць:
- румыны - 5 684 142 - 73,6 %;
- венгры - 1 603 926 - 20,8 %;
- цыгане - 202 665 - 2,6 %;
- іншыя (украінцы, сербы, балгары, харваты, чэхі, яўрэі, і інш.) - 123 563 - 1,6 %.
Пераважная большасць насельніцтва складаюць румыны, але ў акругах Харгіта (85%), Кавасна (74%) і Мураш значны лік складаюць секеі (венгерская этнічная група).
У перыяд з 1952-1968 ва Усходняй Трансільваніі існавала - Венгерская аўтаномная вобласць. Галоўным горадам вобласці быў горад Тыргу-Мураш з пераважна венгерскім насельніцтвам, сёння асноўным насельніцтвам горада з'яўляюцца румыны.
Цікавыя месцы
- Замак Бран, таксама вядомы як Замак Дракулы
- Сярэднявечныя гарады Алба-Юлія, Клуж-Напока, Сыбіў і Сыгішаара (месца нар. Влада Дракулы)
- Царква Дэнсус, самая старая царква ў Румыніі
- Драўляныя Цэрквы
- Саксонскія ўмацаваныя цэрквы
- Румынскія традыцыі і народная культура, Нацыянальны Комплекс Музэяў, Сыбіў
- Вугорскія традыцыі і народная культура