Кімія (вёска): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
.
– парушэньне аўтарскіх правоў
Радок 1:
{{Іншыя значэньні|Кімія}}
{{copyvio|[http://goman.borisov-e.info/index.php?id=350&nomer=120 http://goman.borisov-e.info/index.php?id=350&nomer=120]}}
{{Мястэчка
| Назва = Кімія
Радок 21 ⟶ 20:
| Адміністрацыйная адзінка2 = Раён
| Назва адміністрацыйнай адзінкі2 = [[Барысаўскі раён|Барысаўскі]]
| Сельсавет = [[ЗембінскіЗэмбінскі сельсавет|ЗембінскіЗэмбінскі]]
| Шырата_паўшар'е = паўночнае
| Шырата_градусаў = 54
Радок 32 ⟶ 31:
| Колер = {{Колер|Беларусь}}
}}
'''Кімія''' — [[вёска]] ў [[Барысаўскі раён|Барысаўскім раёне]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]], за 4 км на поўнач ад [[ЗембінЗэмбін]]а, на ўсход ад шашы {{Таблічка-by|Р|3}}. Кімія ўваходзіць у склад [[ЗембінскіЗэмбінскі сельсавет|ЗембінскагаЗэмбінскага сельсавету]].
 
== Гісторыя ==
Вёска Кімія мае вельмі даўнюю гісторыю. Пра гэта сьведчыць яе назва і тыя шматлікія знаходкі, якія былі зроблены ў яе навакольлях.
 
=== Назва ===
Кімія — назва не славянская. Яна сваё паходжаньне бярэ ад [[балты|балтаў]], якія жылі на гэтых землях у больш старыя часы і пазьней зьмяшаліся са славянамі. Перакладзена яна можа быць як «[[мох]]». І сапраўды, вёска знаходзіцца паміж дзьвюх невялікіх рэчак ля месца іх зьліцьця. Зараз яны мэліярыраваны, а раней былі забалочанымі. Ня так далёка адсюль знаходзяцца забалочаныя поймы [[Гайна|Гайны]] і [[Бярэзіна|Бярэзіны]]. Таму чаго-чаго, а моху тут раней сапраўды было многа. Дарэчы, вёска [[Замошша (Іканскі сельсавет)|Замошша]] знаходзіцца адсюль усяго ў шасьці кілямэтрах. Таму вельмі верагодна, што маецца сувязь у паходжаньні назваў гэтага пасяленьня і Кіміі.
 
=== Старажытныя часы ===
Людзі ў навакольлях Кіміі жылі зь вельмі даўніх часоў. Сьведчаньнем гэтаму, напрыклад, зьяўляецца адна з тутэйшых знаходак — старажытная ўтулка, якая была зроблена з рагоў і на якой была замацавана каменная прылада працы. Захоўваецца яна зараз у фондах гістарычнага музэю Беларусі.
 
Зь сярэдзіны першага тысячагодзьдзя да нашай эры да сярэдзіны першага тысячагодзьдзя нашай эры тут існавала ўмацаванае пасяленьне — [[Гарадзішча (археалягічны аб'ект)|гарадзішча]] (мясцовая назва — [[Батарэя]]). Яно зьяўляецца адным з найстаражытных на [[Барысаў]]шчыне. Знаходзіцца яно на поўнач ад вёскі, мела памер 64х41 мэтар. З усходу яго былі абарончыя [[роў]] і [[Вал (фартыфікацыя)|вал]]. З астатніх бакоў яно мела стромкія схілы, якія таксама несьлі абарончыя функцыі. Вядома гэта гарадзішча дасьледчыкам старажытнасьці яшчэ з [[19 стагодзьдзе|ХІХ стагодзьдзя]]. У [[1931]] годзе праводзілася яго абсьледаваньне, а ў [[1950]] годзе тут праводзіліся раскопкі. Былі знойдзены шматлікія каменныя, керамічныя, мэталічныя вырабы і прылады, косткі жывёлін.
 
=== Першыя згадваньні ===
Нягледзячы на старажытную гісторыю вёскі, найбольш старыя дакумэнтальныя зьвесткі пра яе адносяцца толькі да канца [[16 стагодзьдзе|ХVІ стагодзьдзя]] (такая сытуацыя характэрна для большасьці тутэйшых старажытных пасяленьняў). У адным з дакумэнтаў, які датаваны 20-м жніўнем [[1582]] году, маецца згадваньне пра тое, што да Кіміі (Кімеі) праз Бярэзіну перавозілі людзей. Верагодна, што тут недалёка ад вёскі ў старажытныя часы праходзіла адна з найбольш важных тутэйшых перапраў праз Бярэзіну. Яе існаваньне ў мінулым менавіта ў гэтым месцы было б лягічным і апраўданым. Пры гэтым мелася б магчымасьць найкарацейшым шляхам абагнуць Гайну і пазьбегнуць пераправы праз дзьве шырокія забалочаныя поймы.
 
У іншым дакумэнце, які датуецца [[1594]] годам, згадваюцца кімійскі (кімейскі) пан Херубін Дыбоўскі і яго жонка Кацярына (яе дзявочае прозьвішча — Нарбутава). Там жа называецца дзесятнік кімійскі Дзяніс. Дзесятнікам у тыя часы зваліся асобы, якія прызначаліся ў вёсках і назіралі ў іх за выкананьнем сялянамі сваіх павіннасьцяў.
 
Далей зьвесткі пра Кімію на некалькі стагодзьдзяў губляюцца і зьяўляюцца толькі напрыканцы [[18 стагодзьдзе|ХVІІІ]] — пачатку ХІХ стагодзьдзяў.
 
=== ХІХ — пачатак ХХ стагодзьдзя ===
Бурныя падзеі [[1812]] году пакінулі згадваньні і пра Кімію. Так [[25 ліпеня]] 1812 году ў плябаніі тамтэйшага храма Анджэёўскі (які, хутчэй за ўсё, зьяўляўся тамтэйшым землеўладальнікам) зачытаў сялянам рашэньне Барысаўскай павятовай камісіі ад [[17 ліпеня]] пра неабходнасьць ўборкі трупаў жывёлін, якіх можна было амаль паўсюдна бачыць абапал дарог.
 
Кімія ў ХІХ стагодзьдзі адзначаецца на ўсіх больш ці менш падрабязных мапах нашага краю. Яна знаходзілася на важным для рэгіёна шляху зь [[Зембін]]а на [[Мсьціж]].
 
У дакумэнтах [[1870]] году згадваецца кімійскае сельскае таварыства, якое адносілася да [[Карсакавіцкая воласьць|Карсакавіцкай воласьці]]. У [[1886]] годзе ў самой Кіміі было 22 сялянскія падворкі, у якіх жыло 190 чалавек. Па стане на [[1890]] год кімійскае сельскае таварыства ўжо адносілася да [[Зембінская воласьць|Зембінскай воласьці]]. У вёсцы ў тым годзе згадвалася 21 сялянская гаспадарка. У [[1909]] годзе ў Кіміі была 51 сялянская хата. Усяго ў вёсцы было 332 жыхары.
 
Пачатак [[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзя]] прынёс зьмены ў жыцьці вёскі. У [[1909]]—[[1911]] гадах ля яе вяліся работы па ўкладцы бруку на шляху з Зембіна ў Мсьціж. У 1911 годзе ў Кіміі засноўваецца і пачынае працаваць аднакамплектнае земскае народнае вучылішча. З такім статусам яно існавала да часоў савецкай улады.
 
=== Маёнткі ===
Гісторыя Кіміі непарыўна зьвязана з гісторыяй маёнткаў, якія знаходзіліся каля яе. Аднак зьвесткі пра іх зьяўляюцца далёка ня поўнымі, а часам і супярэчнымі. Паколькі яшчэ ў ХVІ стагодзьдзі згадваўся кімійскі пан Херубін Дыбоўскі, то відавочна, што ў тыя часы існаваў ля вёскі па меншай меры адзін [[маёнтак]].
 
З розных дакумэнтаў ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў вынікае, што ля Кіміі існавала тры маёнткі. Усе яны згадваюцца ў ведамасьці насельніцтва [[Зембінскі кантон|Зембінскага кантона]], які быў складзены на пачатку верасьня 1812 году. Там указаны і іх назвы і гаспадары маёнткаў.
 
==== Першы маёнтак ====
У 1812 годзе адзін з маёнткаў ля Кіміі належаў Станіславу Пятроўскаму. У тагачасным дакумэнце ён называецца [[Кіміцы]]. Трэба адзначыць, што гэты маёнтак быў фамільным. Знаходзіўся ён у двух з паловай кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі. Па стане на [[1834]] год да яго адносілася 108 прыгонных сялян. У [[1847]] годзе адзначаецца, што гэта землеўладаньне Пятроўскіх мае адзін [[фальварак]] і дзьве вёскі. Размова хутчэй за ўсё ішла пра вёскі Кімія і [[Вал (Менская вобласьць)|Вал]].
 
Варта адзначыць, што сярод актыўных удзельнікаў паўстаньня [[1831]] году, якія нарадзіліся на Барысаўшчыне, быў [[Тэлясфор Пятроўскі]] (пасьля паўстаньня ён эмігрыраваў у [[Францыя|Францыю]]). Хутчэй за ўсё, ён паходзіў з роду Пятроўскіх з Кіміі.
 
Па стану на [[1876]] год да маёнтка адносілася 1151 дзесяціна зямлі. 57,4% зь яе лічылася зручнай, 42,6% — нязручнай. 34,2% зручнай зямлі было пад лесам. Да яго гаспадаркі адносіўся вадзяны [[млын]], які прыносіў штогод 200 рублёў прыбытку, і карчма, якая давала штогадовы даход у 100 рублёў. Кіраваў у той час гаспадаркай Петраслаў Пятроўскі, сын Станіслава.
Маёнтак ля Кіміі належаў Пятроўскім да савецкіх часоў.
 
Цікава прасачыць, як называецца назва гэтага маёнтка ў розных дакумэнтах. На адной з падрабязных мапаў 20-х — 30-х гадоў ХІХ стагодзьдзя, ён згадваецца як Пятроўскае. На некалькіх, у тым ліку найбольш падрабязных мапах сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя ён адзначаны як Анцісткава. Прычым наўрад ці прысутнасьць такой назвы можа быць растлумачана памылкай тых, хто іх рыхтаваў да друку. Тым ня менш на мапе, якая была выдадзена ў [[Парыж]]ы ў [[1859]] годзе на польскай мове маёнтак пазначаны як Пятроўскае. Не пазьней чым з 70-х гадоў ХІХ стагодзьдзя ён у дакумэнтах пачынае называцца маёнтак Кімія. Выкарыстоўваецца гэта назва і на пачатку ХХ стагодзьдзя. Адначасова не пазьней чым з 70-х гадоў ХІХ стагодзьдзя выкарыстоўваецца і назва маёнтка Кімійшчына. Прычым яна ў народнай сьвядомасьці і як тутэйшы айконім замацавалася значна глыбей.
 
Маёнтак Пятроўскіх у Кімійшчыне напярэдадні падзеяў [[1917]] году быў досыць вялікім. Тут меліся драўляны панскі палац, сажалка, вялікі сад, існавала шмат гаспадарчых пабудоў. Частка зь іх была цагляная, частка — з часаных камянёў і дрэва.
 
==== Яшчэ два маёнткі ====
Два іншыя маёнткі ля Кіміі, якія згадваюцца ў ведамасьці насельніцтва Зембінскага кантона ў 1812 годзе, на пачатку ХІХ стагодзьдзя называліся [[Кімейшчына]]. Як бачна, у розныя часы ўсе тры маёнткі мелі аднолькавую назву, і ва ўсіх яна з цягам часу зьмянялася. Другі маёнтак у 1812 годзе належаў Войцаху Галашэўскаму, трэці — Еве Кімбаравай.
 
У дакумэнтах сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя з гэтых двух згадваецца толькі адзін маёнтак. Прычым, хто быў яго гаспадаром на пачатку ХІХ стагодзьдзя (Галашэўскі ці Кімбарава), зараз сказаць немагчыма. У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя маёнтак яшчэ згадваўся як Кімейшчына. Па стане на [[1851]] год ён належаў Сержпутоўскаму. Да маёнтка адносілася 14 сялянаў. Знаходзіўся ён у кілямэтры на захад ад Кіміі. У 50-х — 60-х гадах ХІХ стагодзьдзя (і ў больш позьнія часы) ён ужо пачынае згадвацца ў дакумэнтах ня як маёнтак, а як [[фальварак]]. Прычым яго называюць [[Любасеі]].
 
Дзе знаходзіўся трэці маёнтак ля Кіміі, невядома. Невядома і тое, калі і куды ён зьнік. Магчыма, што ён быў зьнішчаны ў вайну 1812 году. Але найбольш верагодным зьяўляецца тое, што ён пазьней перайшоў да Пятроўскіх і згубіў былую ролю як самастойны цэнтар землеўладаньня. У сувязі з гэтым можна адзначыць, што яшчэ ў 60-х гадах ХІХ стагодзьдзя на поўнач ад Кіміі на правым беразе рэчкі [[Кішкуранка|Кішкуранкі]] існаваў [[засьценак]] [[Пятроўскі (Менская вобласьць)|Пятроўскі]]. У больш позьнія часы ён нідзе не згадваецца. Супадзеньне назвы засьценка з прозьвішчам землеўладальніка наўрад ці можна лічыць выпадковым.
 
=== Перамены ===
Пасьля падзеяў [[1917]] году тутэйшае жыцьцё значна зьмянілася. Прычым дачыненьне да гэтага маюць ня столькі войны, якія прайшліся па краі ў бліжэйшыя гады, а новая ўлада. У маёнтку Кімійшчына была зроблена камуна. Ёй далі назву [[Інтэрнацыянал]]. Але доўга гэты «Інтэрнацыянал» не пратрымаўся. Гады праз два камуна распалася, а камунары разьбегліся па іншых былых маёнтках, якія былі яшчэ не разрабаваны, утвараць там новыя камуны. Кімійшчына стала належаць калгасу. Пэўны час там разьмяшчаліся вайскоўцы. Маёнтак Любасеі таксама стаў уласнасьцю калгаса. Праіснавалі будынкі маёнткаў да вайны, калі былі зьнішчаны.
 
Перад апошняй вайной царква была зачынена. Будынак былога храма пры гэтым не перабудоўваўся. Першы час у новую «культурную ўстанову» шмат хто проста адмаўляўся ісьці. У вайну былая царква згарэла разам з вёскай. Дарэчы, у пасьляваенны час на тым самым месцы быў пабудаваны новы будынак клюба. Аднак ужо некалькі год як няма і яго. Даўно ўжо не існуе і капліца на вясковых могілках.
 
У апошнюю вайну Кімія была вельмі неспакойным месцам. Днём у ёй гаспадарылі немцы, ноччу — партызаны. Жылі тут спрадвеку як праваслаўныя, так і каталікі. Недалёка ад царквы жылі дзьве сям’і габрэяў. Старыя людзі згадваюць іх як вельмі працавітых. Адны зь іх яшчэ ў савецкія часы трымалі краму. Гаспадар другой зь іх у савецкія часы працаваў шафёрам. У вайну ўсіх іх забралі немцы. Па нейкіх прычынах застаўся некранутым толькі габрэй-шафёр. Аднак ён не захацеў быць у адзіноце без сям’і. Пайшоў да немцаў сам... Яны забілі і яго.
 
Калі немцы палілі вёску, згарэла ўсё. Захаваўся быў толькі адзін недабудаваны зруб.
 
Зараз Кімія нешматлюдная. Ад былой колькасьці яе жыхароў засталася недзе палова. Таму ня дзіўна, што некалькі год таму была зачынена вясковая школа. Яна літаральна некалькі год не дажыла да свайго 100-годзьдзя.
 
=== Традыцыі ===
З даўніх часоў у Кіміі адзначаліся шматлікія народныя сьвяты. Гэта [[Купальле]], [[Каляды (сьвята)|Каляды]], вясельле Цярэшкі і іншыя. Яшчэ да апошняй вайны сьвяты праходзілі масава, вельмі весела. Потым пачало ўсё затухаць. Як кажуць старыя жыхары Кіміі, раней было весела, а потым людзі зрабіліся нейкімі злымі. Яшчэ і цяпер на Купальле паляць вогнішчы, на Каляды ходзяць калядоўшчыкі. Але гэта ўжо зусім ня тое, што было раней.
 
Існавала ў Кіміі ў былыя часы і традыцыя правядзеньня [[кірмаш]]оў. Кірмаш праводзіўся летам, распачынаўся ён ля царквы. Аднак калі яе ня стала, перасталі праводзіцца і кірмашы.
 
=== Апошнія сьведкі былых часоў ===
У Кіміі і іх навакольлях ад старых часоў амаль нічога не засталося. Старажытнае гарадзішча захавалася, але ў савецкія часы было значна пашкоджана. Практычна нічога не дайшло да нашага часу ад былых маёнткаў.
 
Цікавае паданьне распавядае пра месца, якое знаходзіцца на паўночны ўсход ад вёскі. Тут, згодна яму, на пагорку раней стаяў [[касьцёл]]. Але потым па нейкай прычыне ён праваліўся пад зямлю. Кажуць, што там зараз пасьля дажджу, ці чаго іншага, стаіць дымка.
 
Па сёньняшні час у назьве мясцовасьці Любасеі захоўваецца памяць пра былы маёнтак. Існуе ў навакольлях Кіміі і так званы казённы лес, Лозы (лес пад Ганцавічы) і інш. Расповеды старых людзей, якіх становіцца ўсё меней і меней, паданьні краю і назвы ўрочышчаў — тое нямногае, што нагадвае зараз пра былыя часы Кіміі і яе навакольляў.
 
== Насельніцтва ==
Радок 112 ⟶ 37:
* [[1890]] — 21 двор
* [[1909]] — 51 двор, 332 жыхары
 
== Інфраструктура ==
 
== Інфармацыя для турыстаў ==
=== Помнікі архітэктуры ===
 
=== Страчаная спадчына ===
* Млын
* Царква
* Капліца
 
==== Царква ====
Час заснаваньня царквы ў Кіміі невядомы. Зьвесткі пра яе сустракаюцца з канца ХVІІІ стагодзьдзя, аднак яе гісторыя, безумоўна, нашмат больш старажытная.
 
Напрыканцы ХVІІІ стагодзьдзя гэта быў уніяцкі храм. Апошні яго будынак быў драўляным, узьведзены ён быў у [[1793]] годзе. Царква зьяўлялася прыходзкай. У [[1839]] годзе прыход прымусова пераведзены з [[уніяцтва]] ў [[РПЦ Масквы|маскоўскае праваслаўе]].
 
У першай палове — сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя паміж царквой і тамтэйшым землеўладальнікам Равай адбыўся канфлікт, у выніку якога прыход пазбавіўся часткі сваіх земляў.
 
Па стану на [[1864]] год Усьпенскі храм у Кіміі зьяўлялася царквой пятага кляса. Да яе прыхода былі прыпісаны Троіцкая царква на могілках у [[Паляны (Зембінскі сельсавет)|Палянах]], Міхайлаўская царква на могілках у [[Замошша (Іканскі сельсавет)|Замошшы]], Прадцечынская царква на могілках у [[Смаляры (Барысаўскі раён)|Смалярах]] і Пакроўская царква ў [[Ганцавічы (Лагойскі раён)|Ганцавічах]] (зараз Ганцавічы — вёска [[Лагойскі раён|Лагойскага раёну]]. Усяго прыход складаўся з 857 чалавек. Усьпенская царква ў Кіміі мела гадзічнага жалаваньня прычту 236 рублёў. У яе было 65 дзесяцін зямлі. Гэта сенажаці, ворная і сядзібная зямля.
 
У адным з дакумэнтаў за [[1878]] год Усьпенская царква ў Кіміі згадваецца як прыпісаная да прыхода зембінскай царквы. Цяжка сказаць адназначна, ці было часовае падпарадкаваньне кімійскай царквы ў той час, ці гэта толькі недакладнасьць стваральнікаў таго дакумэнта. Ва ўсякім разе ў [[1886]] годзе пра яе пішуць як пра прыходзкую царкву (да якой на той час належала тры [[капліца|капліцы]]). Прыходзкай называецца яна і ў сьпісах пачатку ХХ стагодзьдзя.
 
У [[1903]] годзе царква ў Кіміі таксама адзначаецца як прыходзкая. Яе прыход складаў 17 пасяленьняў з агульнай колькасьць 2028 вернікаў. Зямлі ў царквы было 66 дзесяцін. Прычтавыя пабудовы на той час былі ўжо старымі і мелі ня самы лепшы стан. Па словах старажылаў, царква была вялікай, вельмі прывабнай звонку і ўнутры. Стаяла яна на вялікім пагорку пасярод вёскі ля месца, дзе стары шлях рабіў круты паварот.
 
Царква ў Кіміі працавала амаль да апошняй вайны. Перад ёй была зачынена. Зь яе вынесьлі ўсё царкоўнае і зрабілі там клюб. Сам будынак былога храма пры гэтым не перабудоўваўся. У вайну былая царква згарэла разам з вёскай.
 
На пачатку ХХ стагодзьдзя ў Кіміі акрамя царквы была каплічка, якая знаходзілася на могілках. Апошнім сьвятаром прыхода ў Кіміі да ўсталяваньня савецкай улады быў Іаан Валасевіч.
 
== Вядомыя выхадцы ==
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://goman.borisov-e.info/index.php?id=350&nomer=120 Кімія — адна з найбольш старажытных вёсак Барысаўшчыны] // [[Міхась Мацельскі]], [[Гоман Барысаўшчыны]]
 
{{ЗембінскіЗэмбінскі сельсавет}}
{{Барысаўскі раён}}