Беларусы ў Польшчы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, выпраўленьне спасылак
д выпраўленьне спасылак
Радок 73:
Напрыканцы Другое сусьветнае вайны паводле [[Савецка-польскія пагадненьні|савецка-польскіх пагадненьняў]] пра мяжу ад [[26 ліпеня]] [[1944]] і [[16 жніўня]] [[1945]] улады СССР перадалі Польшчы з складу [[БССР]] 17 раёнаў [[Беластоцкая вобласьць|Беластоцкае]] й 3 раёны [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскае вобласьцяў]], населеныя пераважна беларусамі. У часе дэмаркацыі мяжы паміж БССР і Польшчай і ўзаемнае рэпатрыяцыі насельніцтваа зь Белрусі ў Польшчу (пераважна на Беласточчыну) у [[1944]]—[[1948]] пераехалі больш за 270 тыс.-чалавек (беларусы-каталікі дэкляравалі сябе палякамі). Праз тэрор польскага нацыяналістычнага падпольля, неспрыяльнае эканамічнае становішча на Беласточчыне частка беларусаў пасялілася ў Альштынскім краі, [[Польскае Памор'е|Памор’і]] (раёны [[Гданьск|Гданску]] й [[Шчэцін]]у), [[Варшава|Варшаве]], [[Кракаў|Кракаве]], [[Торунь|Торуні]] й інш. гарадох.
 
Да [[1948]] улады Польшчы афіцыйна не прызнавалі наяўнасьці беларускае нацыянальнае мяншыні ў краіне. Арганізаваная нацыянальна-культурная дзейнасьць беларусаў, што пачалася напрыканцы 1940-х з аднаўленьня беларускага школьніцтва, актывізавалася ў [[1956]], калі ў Польшчы было створанае [[Беларускае грамадзка-культурнае таварыства]] (БГКТ), катэдра беларускае філялёгіі ў [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскім унівэрсытэце]] й інш. У [[1956]] пачала выдавацца газэта «[[Ніва (газэта)|Ніва]]», у [[1957]] — «[[Беларускі каляндар]]», а ад [[1958]] дзейнічае літаратурна-мастацкае аб’яднаньне «[[Белавежа]]», створаныя беларускія ліцэі ў Бельску-Падляскім і Гайнаўцы. Паводле сацыяльнага статусу да канца 1950-х бальшыня беларусаў Польшчы была сялянамі.
 
У 1970-я і ў часе вайсковага становішча ў [[1981]]—[[1983]] праз абмежаваньні з боку польскіх уладаў назіраўся спад грамадзка-культурнае актыўнасьці беларусаў. У 1980-я ўзьніклі [[Беларускае аб’яднаньне студэнтаў]] ([[1981]], зарэгістраванае ў [[1988]]), [[Гайнаўскі музэй помнікаў беларускае культуры]], шэраг беларускіх выдавецтваў і пэрыяычных выданьняў.