Судак (рыба): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rubinbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: ro:Șalău
д +Іншыя значэньні
Радок 1:
{{Іншыя значэньні|Судак}}
{{Таксанамічная інфармацыя |
Назва = Судак |
Радок 15 ⟶ 16:
Лацінская назва = Sander lucioperca
}}
'''Судак''' ({{мова-la|Lucioperca lucioperca}} ці ''Sander lucioperca'' ці ''Stizostedion lucioperca'')  — драпежная рыба сямейства акунёвых.
 
Цела прадаўгаватае, сьціснутае з бакоў, пакрытае шчыльнай лускай. Завостраны лыч, на сківіцах і паднябенных касьцях іклы. Сьпіна зяленавата-шэрая, бруха белае, на баках 8—12 бура-чорных папярочных палос. У [[Беларусь|Беларусі]] водзіцца ў невялікай колькасьці ў буйных рэках і многіх чыстых азёрах. Даўжыня звычайна 50—80  см, вага 1—3  кг, у іншых краінах сустракаюцца асобнікі даўжэй за 1  м і цяжэй за 12 (да 20) кг. Мяса белае, нятлустае, далікатнае, бяз дробных костак, з высокімі смакавымі вартасьцямі. Утрымлівае 19 % [[бялкі|бялкоў]], 1 % [[тлушч]]у, добра засвойваецца. Штучна зарыбляюць прамысловыя вадаёмы. У рэстаранах сучаснай Беларусі  — адна з найбольш папулярных рыб (пераважна завозіцца). Прадаецца ў сьвежым, марожаным выглядзе і ў кансэрвах.
 
[[Файл:Zander.jpg|зьлева|міні|200пкс|Судак]]
Існуе велізарная колькасьць рэцэптаў прыгатаваньня, як гарачага, так і халоднага: смажаць (у тым ліку [[шашлыкі]]), вараць, запякаюць, тушаць у [[малако|малацэ]] з [[цыбуля рэпчатая|цыбуляй]], гатуюць пад [[маянэз]]ам, у [[жэле]], гатуюць [[галубцы]] і  г.  д. Асабліва смачныя заліўныя з судака. Вельмі складаная тэхналёгія судака «па-Радзівілаўску» (адна з самых складаных страваў літоўска-беларускай кухні). Чысьціць судака належыць асьцярожна, бо ў плаўніках і жаберных вечках маюцца вострыя калючкі.
 
== Літаратура ==
Радок 26 ⟶ 27:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Stizostedion lucioperca|выгляд=міні}}
 
[[Катэгорыя:Акунёвыя]]