Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя: розьніца паміж вэрсіямі
Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя (рэдагаваць)
Вэрсія ад 15:55, 5 жніўня 2010
, 13 гадоў тамупунктуацыя, артаграфія, стыль
Няма апісаньня зьменаў |
д пунктуацыя, артаграфія, стыль |
||
Радок 3:
БНСП была створаная ў [[1933]] годзе. Старшынём быў абраны [[Фабіян Акінчыц]], у кіраўніцтва партыі таксама ўваходзілі [[Уладзіслаў Казлоўскі|Ўладзіслаў Казлоўскі]], [[Альбін Стэповіч]], [[Павал Арцішэўскі]], [[Лявон Дубейкаўскі]], [[Кастусь Юхневіч]], [[Алёйзы Пецюкевіч]] і [[Антон Сапко]]. Партыяй выдавалася ґазэта «[[Новы шлях]]», якая рэдагаваўся Ўладзіславам Казлоўскім.
Напачатку партыя арыентавалася на [[Адольф Гітлер|гітлераўскую]] [[Нямеччына|Нямеччыну]]
Кіраўніцтва партыі актыўна распрацоўвала ідэялёґію і намагалася пашырыць сетку партыйных суполак. Партыя мела моцныя пазыцыі на [[Стоўпцы|Стаўпеччыне]]. Кіраўніцтва БНСП жадала, каб у будучыні беларускі народ аб'яднаўся вакол гэтай партыі.
У [[1937]] годзе БНСП была забароненая польскімі ўладамі, і частка сяброў на чале з Акінчыцам у [[1938]] годзе
Адразу пасьля нападу Нямеччыны на СССР, у [[ліпень|ліпені]] [[1941]] году, Казлоўскі паспрабаваў леґальна аднавіць дзейнасьць партыі, аднак [[Альфрэд Розэнбэрґ]], галава акупаваных усходніх вобласьцяў, забараніў яе, адказаўшы, што толькі [[Нямецкая Нацыянал-Сацыялістычная Рабочая Партыя]] мае права на існаваньне. Такім чынам, БНСП засталася ў падпольлі. Акінчыц і сябры Партыі хутка расчараваліся ў немцах, бо ўбачылі, што яны не нясуць абяцанай «новай Эўропы», а славян хочуць зьнішчыць і зрабіць рабамі. У той жа час астатні беларускі нацыянальны актыў не давяраў ім і лічыў людзьмі немцаў.
Акінчыц
У [[сакавік]]у [[1943]] году Акінчыц быў забіты тэрарыстычнай ґрупай. Па некаторых зьвестках, гэта было зроблена па загадзе ЦК БНП за данос Акінчыца на [[Вінцэнт Гадлеўскі|айца Гадлеўскага]] немцам. У [[лістапад]]зе таго ж году бальшавікамі быў забіты Казлоўскі, а Ганько ўступіў у [[Беларуская Незалежніцкая Партыя|Беларускую Незалежніцкую Партыю]], і БНСП спыніла сваё існаваньне.
|