Стогадовая вайна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 72:
 
Француская вёска на гэтай стадыі пачала ўпадаць у суцэльны хаос. Дэмаралізаванае ангельскае войска было здольнае толькі рабаваць. У 1358 годзе сяляне паднялі паўстаньне супраць арміі Эдўарда IV, якое пазьней было названае [[Жакерыя]]й. Эдўард уварваўся ў Францыю ў трэці і апошні раз, спадзяючыся здабыць выгаду з нутранай нестабільнасьці ў краіне і завалодаць францускім тронам, але, нягледзячы нават на тое, што ніякая француская армія не аказала яму супраціву, ён ужо ня быў здольны захапіць [[Парыж]] або [[Рэймс]] у [[дафін]]а, пазьней караля [[Карл V (кароль Францыі)|Карла V]]. [[8 траўня]] [[1360]] году дафін Карл і [[Эдўард Чорны прынц]] падпісалі [[Мір у Брэтыньі]], паводле якога Францыя пазбаўлялася паловы сваёй тэрыторыі. Аб'яднаньня Англія выходзіла з Эдўардыянскага пэрыяду Стогадовай вайны з паловай Брэтаніі, Аквітаніі (амаль чвэрцю Францыі), Кале, Панцьё і іншымі васальнымі землямі Францыі, маючы відавочную перавагу над дысарганізаванай Францыяй.
 
== Першы мір: 1360—1369 ==
Калі сын Жана II, [[Людовік I Анжуйскі]], зьбег у 1362 годзе з ангельскага палону, парушыўшы т. зв. другую «Дамову вязьняў», Жан II дабраахвотна аддаў сябе ў палон і вярнуўся ў Англію. Ён памёр у пачэсным зьняволеньні ў 1364 годзе і [[Карл V (кароль Францыі)|Карл V]] заняў яго месца на пасадзе караля Францыі.
 
Мірная дамова ў Брэтыньі вымусіла Эдўарда адмовіцца ад сваіх прэтэнзіўя на францускіх трон. Але адначасова яна моцна пашырыла яго тэрыторыі ў Аквітаніі і замацавала за ім захопленае Кале. У сапраўднасьці, Эдўард ніколі не адмаўляўся ад прэтэнзіяў на карону Францыі. Адразу пасьля ўзыходжаньня на трон, Карл V абавязаў сябе вярнуць новаздабытыя Эдўардам тэрыторыі. У 1369 годзе на падставе таго, што Эдўард III быццам бы парушыў умовы мірнага пагадненьня ў Брэтыньі Карл абвясьціў новую вайну.
 
== Крыніцы ==