Заходні Буг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гаспадарчая дзейнасьць: па-польску Бебжа, а беларусы раку называлі Бобра
Радок 39:
Значная плошча басэйну (26%) у межах Беларусі па стане на [[1 студзеня]] [[2006]] року мэліяраваная, здадзеныя ў эксплюатацыю больш за 12000 км адкрытай асушальнай сеткі каналаў. Найбольш маштабныя мэліярацыйныя працы (асушваньне) праведзеныя ў басэйнах прытокаў ракі Заходні Буг: рака Мухавец (27%), ракам Лясная (17%), рака Пульва (12%).
 
Заходні Буг праз раку [[Мухавец (рака)|Мухавец]], [[Дняпроўска-Бускі канал]] і раку [[Піна]] злучаны з [[Прыпяць|Прыпяцьцю]], а праз раку Нараў, яго прыток раку [[БебжаБобра]], раку [[Нета]] і [[Аўгустоўскі канал]] — з ракой [[Чорная Ганча]], прытокам [[Нёман|Нёмана]]). Буйнымі каналамі зьяўляюцца: [[Арэхаўскі]] (даўжыня 34 км), [[Бона]] (даўжыня 34 км), [[Казацкі]] (даўжыня 22,5 км), [[Атоцкі]] (даўжыня 26,6 км), [[Новая Асіпаўка]] (даўжыня 18,2к м).<ref>[http://pogoda.by/315/gid.html?ind=4 Гідрамэтцэнтар Беларусі]{{ref-ru}}</ref>
 
У сярэдняй плыні Заходні Буг зьяўляецца мяжой Польшчы з Украінай і Беларусяй. З [[1 траўня]] [[2004]] зьяўляецца ўсходняй мяжой [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскага Зьвязу]]. Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы: Клейнікі — Кукурыкі, Берасьце — Цярэспаль, Дамачава — Славатычы, Тамашоўка — Уладава; на мяжы Ўкраіны і Польшчы: Любамль — Хэлм, Усьцілуг — Хрэбешаў.