Ісак Сербаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат: перанос катэгорыі з Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слаўгарадзкім раёне у [[:Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слаўгарадзкім раёне (Магілёўская
д выпраўленьне спасылак
Радок 1:
'''Іса́к Абра́мавіч Се́рбаў''' ([[27 траўня]] [[1871]], вёска [[Кульшычы]], [[Слаўгарадзкі раён (Магілёўская вобласьць)|Прапошаскі (Слаўгарадзкі) раён]] — [[21 студзеня]] [[1943]]) — беларускі этнограф, фальклярыст, археоляг. Правадзейны чалец [[Інбелкульт]]у ([[1922]]), кандыдат гістарычных навук ([[1934]]).
 
У [[1892]] скончыў [[Полацквя настаўніцквя сэмінарыя|Полацкую настаўніцкую сэмінарыю]], у [[1901]] [[Маскоўскі археаляпчяы інстытут]]. Працаваў настаўнікам у [[Менск]]у і іншых беларускіх [[места]]х. У [[1910]]—[[1912]] як чалец Паўночна-Заходняга аддзелу [[Расейскае геаграфічнае таварыства|Расейскага геаграфічнага таварыства]] наладжваў экспэдыцыі на Беларусь. У [[1919]]—[[1921]] працаваў у аддзелах народнай асьветы [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай]] і [[Гомельская губэрня|Гомельскай]] губэрняў, удзельнічаў у працы па зборы і ахове помнікаў мастацтва і гісторыі. 3 [[1923]] працаваў выкладнікам, загаднікам катэдры этнаграфіі [[БДУ]], з [[1925]] сакратаром сэкцыі этнаграфіі Інбелкульту. У 2-й палове [[1920-я|1920-х]] дасьледаваў курганы дрыгавічоў каля [[Менск]]у і [[Мазыр]]а. 3 [[1929]] навуковы сакратар катэдры этнаграфіі і фальклёру Інстытуту гісторыі АН Беларусі.