Брэм Стокер: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д стыль
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 22:
}}
'''Абрахам «Брэм» Стокер''' ({{lang-en|Abraham «Bram» Stoker}}, [[8 лістапада]] [[1847]], [[Дублін]], [[Ірляндыя]] — [[20 красавіка]] [[1912]], [[Лёндан]]) — ірляндзкі [[пісьменьнік]]. Аўтар рамана «[[Дракула (раман)|Дракула]]».
 
== Біяграфія ==
Абрахам «Брэм» Стокер нарадзіўся [[8 лістапада]] [[1847]] году ў [[Дублін]]е. У дзяцінстве з-за хваробы ён да сямі год ня быў здольны паднімацца і хадзіць. Гэтая акалічнасьць пакінула сьлед у творчасьці пісьменьніка — [[граф Дракула]], пэрсанаж яго галоўнага рамана, шмат часу праводзіць у сьне. Аднак, пераадолеўшы хваробу, Стокер падчас вучобы ва ўнівэрсытэце Дубліна быў добрым футбалістам і лёгкаатлетам.
 
Пасьля сканчэньнея Трыніці-коледжа Стокер доўгі час працаваў на дзяржаўнай службе, адначасова выступаючы на старонках дублінскай газэты «The Evening Mail» як журналіст і тэатральны крытык. У гэты час у яго завязаліся сяброўскі стасункі з ангельскім акторам [[Генры Ірвінг]]ам. У 1878 годзе Ірвінг прапанаваў Стокеру стаць дырэктарам-распарадчыкам тэатра «Ліцэюм» (''Lyceum Theatre''), і Стокер пераехаў у [[Лёндан]]. Цягам 27 год Стокер быў мэнэджэрам Ірвінга да самой сьмерці апошняга ў 1905 годзе. Стокер цяжка перажываў сьмерць сябра — зь ім здарыўся ўдар, і суткі ён не прыходзіў у сьвядомасьць.
 
Сяброўства зь Ірвінгам дапамагло Стокеру ўвайсьці ў вышэйшыя колы Лёндана і пазнаёміўся з [[Артур Конан Дойль|Артурам Конан Дойлем]] і [[Джэймс Ўістлер|Джэймсам Ўістлерам]]. Стокер быў жанаты на Флорэнс Бэлкам, у якую быў закаханы [[Оскар Ўайльд]].
 
Хоць Стокер зьяўляўся аўтарам мноства твораў, славу яму прынес знакаміты раман «Дракула», апублікаваны ў [[1897]] годзе. Над раманам Стокер правёў восем год, вывучаючы эўрапейскі [[фальклёр]] і легенды пра [[вампір]]аў.
 
Брэм Стокер памёр у Лёндане [[20 красавіка]] [[1912]] году з-за прагрэсуючага паралюша.
 
== Раманы і навэлы ==
* [[1874]] — Хрустальная чаша
* [[1875]] — Праезд Прымроўз
* [[1879]] — Абавязьніцтвы Мелкіх Клеркаў у Ірляндыі
* [[1890]] — Перавал Зьмяі
* [[1895]] — Скорбь Сатаны
* [[1897]] — [[Дракула (роман)|Дракула]]
* [[1902]] — Тайна Моря
* [[1906]] — Асабістыя ўспаміны пра Генры Ірвінга
* [[1907]] — Скарб Сямі Зораў
* [[1909]] — Дама ў Саване
* [[1911]] — Логава Белага Чэрвя
 
== Вонкавыя спасылкі ==