Берасьцейскае Палесьсе: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
д вікіфікацыя, стыль
Радок 1:
'''Берасьцейскае Палесьсе'''  — фізыка-геаграфічныгеаграфічная раёнакруга [[Беларускае Палесьсе|Беларускага Палесься]] на паўднёвым захадзе [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]]. Разьмешчанае паміж раўнінай [[Загародзьдзе]] на ўсходзе і ракой [[Заходні Буг]], на захадзе, мяжуе на поўначы з [[Прыбуская раўніна|Прыбускай раўнінай]], на поўдні з [[Валынскае ўзвышша|Валынскім узвышшам]].
 
== Рэльеф ==
Рэльеф сфармаваўся пад узьдзеяньнем [[ледавік]]оў і іх адталых водаў, а таксама пад уплывам тэктанічных працэсаў. Невысокая (вышыня 140—160  м над узроўнем мора) плоскаўвагнутая аднастайная і забалочаная раўніна, паверхня якой нахіленая ў бок сутокаў Мухаўцу і Заходняга Бугу. Мінімальная абсалютная вышыня (123 м) адпавядае зрэзу Заходняга Бугу. Складзеная [[зандры|зандравымі]], алювіяльнымі, балотнымі, радзей азёрнымі ўтварэньнямі. Вылучаюцца перапрацаваныя ветрам пясковыя парабалічныя выдмы (вышыня 8—10 м), грудкаватыя пясковыя палі. Распаўсюджаныя размытыя [[марэна (геалёгія)|марэнавыя]] [[града (форма рэльефу)|грады]], плоскія рачныя даліны і невялікія азёрныя лагчыны. Характэрная асаблівасць Берасьцейскага Палесься  — наяўнасьць шматлікіх скразных далінаў, звычайна арыентаваных у паўднёва-заходнім кірунку.
 
== Глебы ==
Глебы [[тарфяна-балотныя глебы|тарфяна-балотныя]] (буйныя масівы ўздоўж Дняпроўска-Бускага канала), [[дзярнова-падзолістыя глебы|дзярнова-падзолістыя]], радзей [[дзярнова-карбанатныя|карбанатна-перагнойныя]], у далінах рэчак  — [[абалонавыя глебы|абалонавыя]]. Тарфяна-балотныя глебы нізінных балатоў на значнай плошчы мэліяруюцца.
 
== Гідраграфія ==
НайвялікшыяНайбольшыя рэкі: [[Заходні Буг]] з прытокам [[Мухавец (рака)|Мухавец]], правыя прытокі Заходняга Бугу  — [[Спаноўка]], [[Капаёўка]], [[Серадовая Рэчка]], левыя прытокі Мухаўцу  — [[Рыта]] і [[Асіпоўка]]. Каналы: [[Дняпроўска-Бускі]] (заходняя частка), [[Белаазёрскі]], [[Арэхаўскі (канал)|Арэхаўскі]] і іншыя. Значныя азёры: [[Арэхаўскае]], [[Олтускае]], [[Любань]], [[Белае возера (Бярозаўскі раён)|Белае]], [[Рагазьнянскае]]; вадасховішча [[Лукаўское вадасховішча|Лукаўское]].
 
== Расьліннасьць ==
Разаранасьць тэрыторыі ад 30 да 40 %. Пад лесам у цэнтральнай частцы Берасьцейскага Палесься 10—20 %, на поўдні да 40 %. Распаўсюджаныя [[хваёвыя лясы|хваёвыя]], [[шыракаліста-хваёвыя лясы]], на поўдні сустракаюцца невялікія дзялянкі [[дуб]]ова-[[граб]]авых лясоў. На ўсходзе Берасьцейскага Палесься знаходзіцца [[Радостаўскі батанічны заказьнік]].
 
== Літаратура ==
* Природа Белоруссии. Популярная энциклопедия.  — Мн.: БелЭн 1986.  600с600 с.: ил.
* Брест. Энциклопедический справочник.  — Мн.: БелЭн, 1987.
 
{{Фізыка-геаграфічныя правінцыі Беларусі}}