Сьвянцянскія грады: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Фізыка-геаграфічныя правінцыі Беларусі}}, вікіфікацыя
Радок 1:
'''Сьвянцянскія грады''' ('''Сьвянцянскае ўзвышша''')  — [[града (форма рэльефу)|грады]] на паўночным захадзе [[Беларусь|Беларусі]]. Займаюць паўднёвы захад [[Віцебская вобласьць|Віцебскай]] і паўночы захад [[Менская вобласьць|Менскай]] абласьцей. Мяжуюць з [[Вушацка-Лепельскае ўзвышша|Вушацка-Лепельскім узвышшам]], [[Полацкая нізіна|Полацкай]], [[Верхнебярэзінская нізіна|Верхнебярэзінская]] і [[Нарачанска-Вялейская нізіна|Нарачанска-Вялейскай]] нізінамі, заходзяць на тэрыторыю [[Летува|Летувы]]. Працягласьць з захаду на ўсход 120—130  км, з поўначы на поўдзень 35—45  км, плошча 2,7 тыс. км². Максымальная вышыня 228  м над узроўнем мора.
 
Рэльеф буйнаўзгорысты і градава-[[марэна (геалёгія)|марэнава]]-азёрны, сфармаваўся пераважна пад уплывам [[ледавік]]а [[паазерскае зьледзяненьне|паазерскага зьледзяненьня]]. Перавышэньні адносных вышыняў да 50—60  м, найвышэйшы пункт  — 228  м над узроўнем мора (каля вёскі [[Камаі]] [[Пастаўскі раён|Пастаўскага раёну]]). У паніжэньнях і лагчынах шмат невялікіх, але глыбокіх азёраў, зьвязаных паміж сабой малымі рэчкамі, пратокамі і разьмешчаных групамі (Лучайская, Мядзёльская, Доўгаўская, Глыбоцкая групы). Тут знаходзіцца найглыбейшае ў Беларусі [[Доўгае (возера, Глыбоцкі раён)|Доўгае]] возера (53,7 м). Найбуйнейшыя азёры: [[Мядзел (возера)|Мядзел]], [[Шо (возера)|Шо]] і іншыя.
Сьвянцянскія грады  — водападзел паміж рэкамі басэйнаў [[Заходняя Дзьвіна|Заходняй Дзьвіны]] і [[Нёман]]у. На паўночных схілах пачынаюцца рэкі [[Мядзелка]], [[Галбіца]], [[Бярозаўка]], [[Мнюта]], [[Авута]], на паўднёвых  — [[Страча]], [[Сэрвач (прыток Вяльлі)|Сэрвач]]. Карысныя выкапні: [[гліны]] легкаплаўкія, [[пяскова-жвіровы матэрыял]], будаўнічы пясок, [[торф]], [[бузы]].
 
Разараныя больш за 40 % тэрыторыі, лясістасьць каля 25 %. Распаўсюджаныя [[мяшаныя лясы|мяшаныя]] [[драбналістыя лясы]] і [[хвойнікі]]. У межах Сьвянцянскіх градаў частка нацыянальнага парку [[Нарачанскі (Нацыянальны парк)|Нарачанскі]], гідралягічныя заказьнікі [[Доўгае (гідралягічны заказьнік)|Доўгае]] і [[Белае (гідралягічны заказьнік)|Белае]].
 
== Літаратура ==
* Свянцянскія грады // {{Літаратура/Геаграфія Беларусі (Менск, 1992)}}  — С. 72—73.
* Свентянские гряды // {{Літаратура/Турыстычная энцыкляпэдыя Беларусі}}
 
{{Фізыка-геаграфічныя правінцыі Беларусі}}
 
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]