Дрысьвяты: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MastiBot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: pl:Dryświaty (jezioro)
выпраўленьне спасылак, шаблён
Радок 28:
|Даўгата_сэкундаў = 59.24
}}
'''Дрысьвяты''' ({{мова-lt|Drūkšiai}})  — возера на мяжы [[Браслаўскі раён|Браслаўскага раёна]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]] і [[Летува|Летувы]]. Знаходзіцца за 22  км на захад ад [[Браслаў|Браслава]] каля вёскі [[Дрысьвяты (вёска)|Дрысьвяты]]. Належыць да групы [[Рычана-Дрысьвяцкія азёры|Рычана-Дрысьвяцкіх азёр]].
 
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі [[Дрысьвята]]. Плошча Дрысьвятаў складае 44,5 км². Найбольшая глыбіня возера — 33,3 м. Даўжыня возера — 13 км, найбольшая шырыня — 5,8 км. Даўжыня берагавой лініі — 60,3 км. Аб’ём вады ў возеры складае 313 млн м³, плошча вадазбору возера — 604 км².
 
Схілы катлавіны возера зьяўляюцца ўзгоркамі і [[града (форма рэльефу)|грады]] вышынёй да 15  м. Схілы месцамі спадзістыя, забалочаныя, на ўсходзе і паўднёвым захадзе разараныя, астатнія  — аблесеныя.
 
Берагавая лінія зьвілістая, у выніку чаго возера мае мноства [[затока]]ў, асабліва ў паўднёвай частцы. На берагох [[вадаём]]а шмат [[валун]]оў. Рэльеф дна ўзгорысты. Да глыбіні 5  м дно пяшчанае, цэнтральная частка дна возера высланая [[глей|глеем]].
 
Возера мае 8 [[выспа]]ў, найбольшым зь іх зьяўляецца выспа Замак, плошча якой складае 0,26 км². Застае каля 10% плошчы паверхні возера.
Радок 40:
Возера багатае на рыбу. На паўднёва-ўсходнім беразе возера знаходзіцца Дрысьвяцкі парк.
 
У Дрысьвяты ўпадаюць рэкі [[Апівардка]], [[Рычанка]]. Выцякае рака [[Прорва]].
 
Возера выкарыстоўваецца як вадаём-ахаладжальнік для [[Ігналінская АЭС|Ігналінскай АЭС]].
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі}}
* Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.
 
{{Рычана-Дрысьвяцкія азёры}}