Розьніца паміж вэрсіямі «Кірыла Арлоўскі»

242 байты дададзена ,  10 гадоў таму
выпраўленьне спасылак
(выпраўленьне спасылак)
| месца_нараджэньня = <br>{{Сьцяг Расеі}} [[Мышкавічы]], [[Бабруйскі павет]], [[Менская губэрня]]
| дата_сьмерці = [[13 студзеня]] [[1968]]
| месца_сьмерці = <br>{{Сьцяг БССР}} [[Мышкавічы]], [[Кіраўскі раён (Магілёўская вобласьць)|Кіраўскі раён]], [[Магілёўская вобласьць]]
| нацыянальнасьць =
| назва_палітычнай_арганізацыі = <!-- Рух, Аб’яднаньне, і пад. Неабавязковы. Па змоўчаньні — «Партыя» -->
| узнагароды =
}}
'''Кірыла Пракопавіч Арлоўскі''' ([[30 студзеня]] (паводле старога стылю 18 студзеня) [[1895]], [[Мышкавічы]], [[Бабруйскі павет]], [[Менская губэрня]], цяпер [[Кіраўскі раён (Магілёўская вобласьць)|Кіраўскі раён]], [[Магілёўская вобласьць]]  — [[13 студзеня]] [[1968]], [[Мышкавічы]], [[Кіраўскі раён (Магілёўская вобласьць)|Кіраўскі раён]])  — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і ў Вялікую Айчынную вайну, савецкі выведнік, гаспадарчы дзеяч.
 
== Біяграфія ==
Зь сялянскае сям'ісям’і. У [[1910]] скончыў царкоўна-прыходзкую школу. З [[1915]] у арміі, удзельнік [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]]. Ваяваў на Заходнім фронце, служыў шарагоўцам 251-га запаснога пяхотнага палка, ад [[1917]] унтэр-афіцэрам, камандзірам сапэрного ўзводу 65-га пяхотнага палку. У студзені [[1918]] дэмабілізаваўся й вярнуўся дадому.
 
У чэрвені [[1918]] у час акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі па заданьні [[Бабруйск]]ага падпольнага раённага камітэта [[РКП(б)]] арганізаваў і ўзначаліў партызанскі аддзел, якім камандаваў да сьнежня [[1918]]. У сьнежні [[1918]]-траўні [[1919]] працаваў у Бабруйскай надзвычайнай камісіі (ЧК). У [[1919]]-[[1920]] навучаўся на першых [[Масква|Маскоўскіх]] кулямётных курсаў, пасьля сканчэньня якіх у [[1920]] камандзір аддзелу [[рудабелка|рудабельскіх]] партызанаў (псэўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвэнтаў; потым на падпольнай працы ў [[Коўна|Коўне]]. У кастрычніку — сьнежні [[1920]] удзельнічаў у баёх супраць войскаў [[Станіслаў Булак-Балаховіч|Булак-Балаховіча]].
 
У [[1922]]—[[1925]] пад псэўданімамі Аршынаў, [[Муха-Міхальскі]] камандзір партызанскага аддзелу ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. У сьнежні [[1922]] прыбыў у [[Вялейскі павет]], 21 сьнежня разам з партызанамі Станіслава Ваўпшасава ўдзельнічаў у нападзе на мястэчка Ілья: партызаны зьнішчылі паліцэйскі гарнізон, занялі пошту, тэлеграф і кантору воласьці, захапілі зброю, а ў валасной управе зьнішчылі сьпісы недаімшчыкаў. Надалей узначальваў аддзел, што дзейнічаў пераважна на поўдні Беларусі: у навакольлі Баранавічаў, Лунінца, Століна. У ноч на [[4 жніўня]] [[1924]] зарганізаваў захоп мястэчка [[Стоўпцы]]<ref>Алег Дзярновіч. [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=739 «Бандыты карысталіся беларускай гаворкай...»] // [[Наша Ніва]], [[11 сакавiка]] [[2006]]</ref>. Увосень [[1924]]  — кіраўнік захопу ў палон [[Палескае ваяводзтва|палескага ваяводы]] [[Станіслаў Юзаф Даўнаровіч|Станіслава Юзафа Даўнаровіча]], якога ў выніку гэтага Арлоўскі вымусіў падаць у адстаўку<ref>Алег Праляскоўскі, Леў Крыштаповіч. [http://21.by/papers?id=100477 На нянавiсцi i фальсiфiкацыi гiсторыi дэмакратыi не пабудуеш] // «[[Зьвязда]]», [[17 верасьня]] [[2009]]</ref>. У выніку апэрацыяў Арлоўскага было забіта каля 100 чалавек.
 
У [[1930]] скончыў [[Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Мархлеўскага]] ў Маскве. У [[1930]]-[[1936]] служыў у органах [[ДПУ]]-[[НКУС Беларусі]]. У [[1936]]-[[1937]] кіраўнік участку будаўніцтва каналу [[Масква-Волга]] ў горадзе [[Дзьмітраў]]. У [[1937]]—[[1938]] удзельнік [[Грамадзянская вайна ў Гішпаніі ў 1936-1939 гадоў|Грамадзянскае вайны]] ў [[Гішпанія|Гішпаніі]], дарадчык партызанскага корпусу рэспубліканскае арміі. З [[1939]] памочнік дырэктара Арэнбурскага (Чкалаўскага) сельгасінстытута. У сакавіку [[1941]]—траўні [[1942]] знаходўзія ў камандыроўцы па лініі НКУС у [[Кітай|Кітаі]].
 
У чэрвені [[1942]] сфармаваў і ўзначаліў разьведвальна-дывэрсійную групу [[НКДБ]], якая [[26 кастрычніка]] [[1942]] была закінутая на акупаваную нямецкімі войскамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі аддзел "«Сокалы"». У красавіку — траўні [[1943]] на базе аддзела пад агульным камандаваньнем Арлоўскага створаныя тры партызанскія аддзелы. [[17 лютага]] [[1943]] група партызан на чале з Арлоўскім зьнішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў акупацыйнай адміністрацыі: генэральнага камісара Баранавічаў [[Фрыдрых Фрэнч|Фрыдрыха Фрэнча]], гэбітскамісара [[Баранавіцкая акруга|Баранавіцкае акругі]] [[Фрыдрых Шцюр|Фрыдрыха Шцюра]] й обэргрупэнфюрэра СС [[Фэрдынанд Засарнас|Фэрдынанда Засарнаса]]. Сам Арлоўскі быў цяжка паранены, страціў кісьці абедзьвюх рук. За гэты апэрацыю [[20 верасьня]] [[1943]] атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу, ордэн Леніна і мэдаль "«Залатая Зорка"».
 
Пасьля лекаваньня да сьнежня [[1944]] працаваў у НКДБ БССР, пасьля пайшоў у адстьаўку па стане здароўя. З [[1944]] на Кіраўшчыне старшыня калгасу «Рассвет», які хутка вырас у буйную гаспадарку і адным зь першых атрымаў мільён рублёў чыстага прыбытку. Сябар ЦК [[КПБ]] ад [[1949]], кандыдат у сябры ЦК [[КПСС]] у [[1956]]-[[1961]]. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР у [[1947]]—[[1951]], Вярхоўнага Савету СССР 3-7 скліканьняў ад [[1950]].
 
Узнагароджаны 5 ардэнамі Леніна, 2 ардэнамі [[Ордэн Працоўнага Чырвонага сьцяга|Працоўнага Чырвонага сьцяга]], мэдалямі. Герой Савецкага Саюза ([[1943]]), Герой Сацыялістычнай Працы ([[18 студзеня]] [[1958]]).
Імя Арлоўскага прысвоена калгасу «Рассвет», Кіраўскай сярэдняй школе № 2, [[Магілёў]]скаму ПТВ мэханізацыі сельскай гаспадаркі ў в. [[Буйнічы]]. Яго імем названы вуліцы ў Бабруйску, [[Ганцавічы|Ганцавічах]], [[Кіраўск]]у, [[Клецк]]у, [[Ляхавічы|Ляхавічах]], Магілёве. У Мышкавічах устаноўлены бюст Арлоўскаму.
 
Кірыла Арлоўскі быў прататыпам галоўнага героя фільму "«Старшыня"» й Робэрта Джордана з аповесьці "«[[Па кім зьвініць звон]]"» [[Эрнэст Гэмінґўэй|Эрнэста Гэмінґўэя]] (паводле іншых зьвестак, прататыпам Джордана быў [[Хаджы-Умар Мамсураў]]).
 
== Пераацэнкі дзейнасьці ==
У постсавецкі пэрыяд зьявіліся абвінавачваньні Кірылы Арлоўскага ў тэрарызьме<ref>[[Іосіф Сярэдзіч]]. [http://old.nv-online.info/index.php?c=ar&i=14186&p=1&c2=calcym&combo_calmonth=11&combo_calyear=2009&combo_pubnum=344&combo_pubyear=2009 60 і 20] // [[Народная Воля]] № 65—66, [[30 красавіка]] [[2009]]</ref>, бандытызьме, забойствах цывільнага насельніцтва<ref>[[Зьміцер Бартосік]]. [http://www.svaboda.org/content/transcript/1336722.html «Мэты ў іх былі  — не рабаваць і забіваць, а барацьба з уладай»] // [[Радыё Свабода]], [[30 кастрычніка]] [[2008]]</ref>.
 
== Цікавыя зьвесткі ==
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://spadchyna.org/index.php?view=details&id=91%3A%D0%90%D1%80%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96+%D0%9A%D1%96%D1%80%D1%8B%D0%BB%D0%B0+&option=com_eventlist&Itemid=454 Арлоўскі Кірыла Пракопавіч]
* [http://209.85.135.132/search?q=cache:fAshNX5xjcMJ:vialejka.org/download/hazety/volat/volat4.pdf+%D0%BA%D1%96%D1%80%D1%8B%D0%BB%D0%B0+%D0%B0%D1%80%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96&cd=6&hl=be&ct=clnk&gl=by Ваенныя часы]
* [http://www.warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero_id=1326 Орловский Кирилл Прокофьевич]
* [http://www.mlib.basnet.by/kray/kirovsk/1.html Нашы славутыя землякі]
* [http://www.mlib.basnet.by/kray/Znak/R9P21.html Арлоўскі Кірыла Пракопавіч (1895-19681895—1968)]
* [http://www.hrono.ru/biograf/bio_o/orlovsky.html Орловский Кирилл Прокофьевич 1895-19681895—1968 БИОГРАФИЧЕСКИЙ УКАЗАТЕЛЬ]
* [http://www.predsedatel.by/index.php?option=com_content&task=view&id=90&Itemid=191 Александр Лобов. Орловский Кирилл Прокофьевич]
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Арлоўскі, Кірыла}}
7690

зьменаў