Штат ЗША: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+Іншыя значэньні
Радок 1:
{{Іншыя значэньні|Штат}}
'''Штат''' ({{мова-en|state}} - — дзяржава, краіна)  — асноўная дзяржаўна-тэрытарыяльная адзінка [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] (50 штатаў), якая мае значную ступень [[сувэрэнітэт]]у ва ўнутраных справах і што саступае ўсю поўнасьць паўнамоцтваў фэдэральным уладам у адносінах з замежнымі [[дзяржава|дзяржавамі]]. Прыняцьцю якой-небудзь тэрыторыі ў склад Злучаных Штатаў папярэднічае працяглая працэдура: абавязковае прыняцьцё тэрыторыяй уласнай [[канстытуцыя|канстытуцыі]], якую павінен задаволіць [[Кангрэс ЗША]], прыймаючы рашэньне аб яе прыняцьці ў склад Злучаных Штатаў. Не мае правы выхаду з складу Злучаных Штатаў.
 
== Гісторыя ==
Слова зьявілася яшчэ ў каляніяльны перыяд (прыкладна ў [[1648]])  — ім звалі часам асобныя [[калёнія|калёніі]]; стала выкарыстоўвацца паўсюдна пасьля прыняцьця [[Дэклярацыя незалежнасьці ЗША|Дэклярацыі Незалежнасьці]] у [[1776]].
 
== Назвы штатаў ==
Слова state уваходзіць у назвы 46 штатаў (напрыклад, State of Texas).
 
У аснове паходжаньня пэўных назваў штатаў ляжаць шэсьць крыніц: назвы 26 штатаў  — індзейскага паходжаньня (зь іх, прынамсі, адно  — [[Айдага]]  — насамрэч прыдуманае слова), назва [[Аляска]] — з мовы [[Эскімосы|эскімосаў]], [[Гаваі]]  — з [[гавайская мова|гавайскай мовы]]; у 11 штатаў назвы [[ангельская мова|ангельскага]] паходжаньня; у шасьці  — [[гішпанская мова|гішпанскага]], у трох  — [[француская мова|францускага]], назва [[Род-Айлэнд]] узята з [[нідэрляндзкая мова|нідэрляндзкай мовы]], і, нарэшце, назоў аднаго штата  — [[Вашынгтон (штат)|Вашынгтон]]  — мае карані ў гісторыі ЗША.
 
{{Адміністрацыйныя адзінкі ЗША}}