Каралявецкая дамова 1384 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
вікіфікацыя
д пунктуацыя, выпраўленьне спасылак
Радок 1:
'''Каралявецкая дамова 1384 году''' — пагадненьне, падпісанае [[30 студзеня]] [[1384]] году падчас [[Грамадзянская вайна ў ВКЛ 1381—1384 гадоў|Грамадзянскай вайны ў ВКЛ 1381—1384]] гадоў паміж [[Вітаўт Вялікі|Вітаўтам Вялікім]] і прадстаўнікамі [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэну]]<ref name="ref1">Ivinskis, Zenonas (1988) [1930]. «Vytauto jaunystė ir jo veikimas iki 1392 m.». in Paulius Šležas. Vytautas Didysis. Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija. pp. 24. [[OCLC]] [http://www.worldcat.org/title/vytautas-didysis/oclc/25726071 25726071]. {{ref-lt}}</ref>.
 
Вітаўт, аб’яднаўшыся з Тэўтонскім ордэнам, вёў міжусобіцу супраць свайго стрыечнага брата [[Ягайла|Ягайлы]]. Дзеля таго, каб замацаваць падтрымку крыжакамі грамадзянскай вайны, Вітаўт падпісаў дамову, паводле якой [[Жамойць]] усутыч да ракі [[Нэвэжыс]] і горада [[Коўна]] адыходзіла да крыжацкага ордэну<ref name="ref1"/>. У [[1382]] годзе Ягайла абяцаў крыжакам Жамойць усутыч да ракі [[Дубіса|Дубісы]], але [[Дубіская дамова]] не была ратыфікаванай<ref>Urban, William (2006). Samogitian Crusade. Chicago: Lithuanian Research and Studies Center. pp. 172—174. ISBN 0-929700-56-2. {{ref-en}}</ref>. Жамойць была неабходнай крыжакам тэрыторыяй з-за таго, што яна фізычна адзьдзяляла іх ад аб’яднаньня зь [[Лівонскі ордэн|Лівонскім ордэнам]] на поўначы. Вітаўт таксама паабяцаў стаць ордэнскім васалам<ref name="ref1"/>.
 
[[16 ліпеня]] [[1384]] году Вітаўт у другі раз ратыфікаваў Каралявецкую дамову ў Новым Марыенбэргу, новазбудаванай крыжацкай цьвердзі на беразе [[Нёман]]а<ref name="ref2">Ivinskis, Zenonas (1988) [1930]. «Vytauto jaunystė ir jo veikimas iki 1392 m.». in Paulius Šležas. Vytautas Didysis. Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija. pp. 25. [[OCLC]] [http://www.worldcat.org/title/vytautas-didysis/oclc/25726071 25726071] {{ref-lt}}</ref>. Зрэшты, пагадненьне анулявалася ў гэтым жа месяцу пасьля замірэньня Вітаўта і Ягайлы. Вітаўт зьнішчыў крыжацкія замкі і вярнуўся ў Літву. Падчас [[Грамадзянская вайна ў ВКЛ 1389—1392 гадоў|грамадзянскай вайны ў ВКЛ 1389—1392]] гадоў]] Вітаўт ізноў папрасіў ваеннай дапамогі ў Тэўтонскага ордэну. [[19 студзеня]] [[1390]] году ён падпісаў [[Лыцкая дамова|Лыцкую дамову]], рытыфікаваўшы Каралявецкую дамову 1384 году толькі дзеля таго, каб ануляваць яе ізноў у [[1392]] годзе<ref>Urban, William (2006). Samogitian Crusade. Chicago: Lithuanian Research and Studies Center. pp. 197. ISBN 0-929700-56-2. {{ref-en}}</ref>. Вітаўт абяцаў крыжакам Жамойць яшчэ два разы: паводле [[Салінская дамова|Салінскай дамовы]] і [[Рацёнскі дагавор|Рацёнскага дагавору]].
 
Летувіскі гісторык Данілевічус і польскі гісторык Канечны паставілі пад сумнёў аўтэнтычнасьць гэтае дамовы, адзначаючы, што яна можа быць крыжацкай падробкай<ref name="ref2"/>.