Грунвальд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: дапаўненьне
д унутраныя спасылкі, стыль шаблёну
Радок 60:
За 2 кілямэтры на паўднёвы ўсход ад Грунвальду, паміж сучаснымі вёскамі [[Стэнбарк]] ({{мова-de|Tannenberg}}), [[Ладвігова]] ({{мова-de|Ludwigsdorf}}) і [[Ульнова (Аструдзкі павет)|Ульнова]] знаходзіцца гістарычнае поле [[Грунвальдзкая бітва|бойкі]], у якой [[15 ліпеня]] [[1410]] аб’яднанае літоўска-руска-польскае войска пад агульным кіраўніцтвам караля [[Ягайла|Ўладзіслава Ягайлы]] нанесла сакрушальную паразу [[Крыжакі|крыжакам]] на чале з магістрам [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскага ордэну]] [[Ульрых фон Юнгінгэн|Ульрыхам фон Юнгінгэнам]].
 
[[16 верасьня]] 1410 року, напрыканцы [[Аблога Марыенбургу 1410 году|аблогі Мальбарку]], Ягайла паведаміў у лісьце да біскупа [[Памяранія|Памяраніі]] пра свой намер збудаваць на полі ля Грунвальду [[Брыгіты|брыгіцкі]] [[кляштар]] і царкву. Адным з прадказаньняў [[Брыгіта Швэцкая|Сьв. Брыгіты]] ([[1303]]—[[1373]]) была разгромная параза крыжакоў. Гэтае [[прароцтва]], скіраванае супраць [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскага Ордэну]], было добра вядомае ў [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Польшчы]], і Ягайла такім чынам хацеў паказаць, што ягонае войска спраўдзіла прароцтва Брыгіты. Аднак тэрыторыя, дзе адбывалася бітва, засталася ва ўладараньнях Ордэну, таму кляштар брыгітаў быў збудаваны колькімі гадамі пазьней у [[Люблін]]е. У [[1411|1411 року]] новы магістар Тэўтонскага Ордэну [[Генрых фон Пляўэн]] распарадзіўся збудаваць на [[Грунвальдзкае поле|Грунвальдзкім полі]] [[Капліца|капліцу]] [[Багародзіца|Панне Марыі]]. Яна паўстала крыху ў іншым месцы — пасярэдзіне трохкутніку[[трохкутнік]]у, утворанага вёскамі Грунфэльд, [[Ладвігова|Людвігздорф]] і [[Стэнбарк|Танэнбэрг]]. Праз год фон Пляўэн атрымаў ад [[Папа|Папы]] [[Ян XXIII (антыпапа)|Яна XXIII]] булу, якая гарантавала адпушчэньне грахоў усім, хто наведае капліцу ў пэўныя дні<ref name="chapter19">{{кніга|аўтар = Malcolm Barber, Victor Mallia-Milanes.|частка = Chapter 19. The Battle of Tannenberg-Grunwald-Žalgiris (1410) as Reflected in Twentieth-Century Monuments|загаловак = Ваенныя Ордэны: гісторыя і спадчына|арыгінал = The Military Orders: History and heritage|спасылка = http://books.google.com/books?id=dSM_w4Q1sUwC&pg=PA175&lpg=PP1|адказны = |выданьне = |месца = |выдавецтва = Ashgate Publishing, Ltd.|год = 2008|том = 3|старонкі = 175-176|старонак = |сэрыя = |isbn = 978-0-7546-6290-7|тыраж = }}</ref>.
 
== Глядзіце таксама ==