Гарадзенскае ўзвышша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: pl:Wysoczyzna Grodzieńska
д афармленьне
Радок 1:
'''Гарадзенскае ўзвышша''' — [[узвышша]] на захадзе [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]], заходняя частка Паўднёва-заходняга адгалінаваньня [[Беларуская града|Беларускай грады]]. Працягласьць з поўначы на поўдзень 60 км, з захаду на ўсход 40 км. Плошча 1,4 тыс. км². Максымальная вышыня 247 м над узроўнем мора (над [[Нёман]]ам узьнятае на 157 м).
 
На поўдні мяжуе з [[Ваўкавыскае ўзвышша|Ваўкавыскім узвышшам]], на поўначы і ўсходзе — зь [[Нёманская нізіна|Нёманскай нізінай]]. На захадзе адгор'іадгор’і Гарадзенскага ўзвышша заходзяць на тэрыторыю [[Польшча|Польшчы]], дзе вядомыя як [[Саколкаўскае ўзвышша]].
 
У фармаваньні ўзвышша ўдзельнічалі [[ледавік]]і ня менш як чатырох зьледзяненьняў. Вылучаюцца асобныя канцова-[[марэна (геалёгія)|марэнавыя]] грады — [[Магілянская града|Магілянская]], [[Капцёўская града|Капцёўская]], [[Кулеўская града|Кулеўская]], [[Дуброўская града|Дуброўская]] і іншыя. Сустракаюцца марэнавыя раўніны ([[Індурская раўніна|Індурская]] і [[Раціцкая раўніна|Раціцкая]], вышыня 180—210 м) і плято. На ўсходзе ўзвышша праходзіць вузкая даліна прарыву [[Нёман]]а. Па берагах даліны глыбокія яры, адзін зь якіх — [[Калодзежны Роў]] — геалягічны помнік прыроды дзяржаўнага значэньня.
 
Пад ральлёй каля 40 %, пад лесам 9 % тэрыторыі. Лясы [[хваёвыя лясы|хваёвыя]] са значнай прымешкай [[дуб]]у, [[клён]]у, [[ясень (дрэва)|ясеню]], [[ліпа|ліпы]]. У даліне Нёмана на схілах буйных яроў растуць [[барбарыс]], [[глог]], [[шыпшыньнік]], у абалонах рэчак — [[вярба]], [[бяроза]], [[вольха]].
 
Маляўнічыя ўзгоркі Гарадзенскага ўзвышша — папулярныя месцы паходаў выходнага дню.