Цэнтральнабярэзінская раўніна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Радок 5:
 
== Рэльеф ==
Сфармавалася пад ўплывамуплывам [[сожаўскі ледавік|сожаўскага ледавіка]]. Паверхня плоскахвалістая, паступова зьніжаецца да поўдня. Распаўсюджаныя [[зандры|зандравыя]] раўніны, асабліва ў міжрэччы Друці і Бярэзіны. Разьвіты выдма-ўзгорысты рэльеф. Па ўсёй тэрыторыі распаўсюджаныя латочыны старажытнага сьцёку, затарфаваныя катлавіны спушчаных азёраў. Характэрныя дзялянкі скразных далінаў (Сьвіслач — Пціч, Клява — Ольса і іншыя).
 
Глебы ў асноўным [[дзярнова-падзолістыя глебы|дзярнова-падзолістыя]], месцамі [[тарфяна-балотныя глебы|тарфяна-балотныя]] і [[лугавыя глебы|лугавыя]].
Радок 13:
 
== Расьліннасьць ==
Пад лесам 41 % тэрыторыі. Ля паўночных межаў раўніны праходзіць паўночная мяжа суцэльнага распаўсюджваньня [[граб]]у, у паўднёвых — [[елка|елкі]]. З поўначы на поўдзень [[яловыя лясы]] зьмяняюцца [[дуброва (лес)|дубовымі]], а [[ялова-хваёвыя лясы|ялова-хваёвыя]] — [[шыракаліста-хваёвыя лясы|шыракаліста-хваёвымі]]. Найбольш распаўсюджаныя [[хваёвыя лясы|хваёвыя]] і [[шыракаліста-хваёвыя лясы|шыракаліста-хваёвыя]] (каля 60 %) лясы. У далінах рэчак, што перасякаюць раўніну, сустракаюцца [[абалона]]выя дубровы і заліўныя лугі. Найбольшыя балотныя масівы: [[Пціч]], [[Суціна балота]], [[Цельскае лясное лецішча]], [[Щчытковіцкія лугі]], [[Кляцішынскае балота]], [[Астравы-Дулебы]], [[Ясень (балота)|Ясень]]. Лугі ў асноўным у абалонах буйных рэчак (Дняпро, Бярэзіна, Друць, Пціч).
 
У межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны 6 заказьнікаў.