Лошніца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
д выпраўленьне спасылак
Радок 52:
 
=== ХVІ—ХVІІІ стагодзьдзі ===
З часу ўтварэньня Барысава да канца ХVІІІ стагодзьдзя навакольлі Лошніцы належалі да [[Барысаўскае староства|Барысаўскага староства]]. ХVІ — першая палова ХVІІ стагодзьдзя для Лошніцы, як для ўсёй [[Барысаў]]шчыны і [[ВКЛ|Літвы]] наогул, быў часам росквіту. Але гэта быў ня просты для мястэчка час. У ХVІ стагодзьдзі яно ня раз рабавалася маскоўскімі войскамі, празь мястэчка ня раз у першай палове ХVІІ стагодзьдзя праходзілі вялікія вайсковыя сілы. Пасьля ж [[ТрынаццацігадоваяВайна вайнаРасеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў|Трынаццацігадовай вайны]], калі Лошніца практычна была зьнішчана, яна адрадзілася, але ўжо ня мела той велічы і мала чым нагадвала старое мястэчка. Тым ня менш у народнай памяці яшчэ па меншай меры да сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя захоўваліся ўспаміны (хаця і без прывязкі ў часе) пра асобныя мясьціны мястэчка пэрыяду росквіту. У цэлым жа лёс Лошніцы ў ХVІ—ХVІІІ стагодзьдзях досыць трагічны і падобны на лёс усіх мястэчак краіны.
 
Самае старое сьведчаньне статуса Лошніцы як мястэчка адносіцца да [[1627]] году, калі Жыгімонт Ваза сваім прывілеям дазваляў яе жыхарам праводзіць штосуботу кірмашы. Такі статус яна захоўвала да [[1776]] году.