Крыніцазнаўства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д змяны на клясічны правапіс
Радок 29:
Толькі з пачатку [[1960]]-х актывізуюцца дасьледаваньні па крыніцазнаўстве гісторыі Беларусі. [[Мікалай Улашчык]], які працаваў у Маскве, дасьледаваў крыніцы па гісторыі Беларусі 19 стагодзьдзя. Асноўныя дасягненні Ўлашчыка былі зьвязаныя з вывучэньнем і выданьнем беларуска-літоўскіх летапісаў. Дасьледаваньнем беларуска-літоўскіх летапісаў займаецца таксама Вячаслаў Чамерыцкі, які распрацаваў класыфікацыю ўсіх летапісаў па летапісных зборах. П.Г. Казлоўскі і З.Ю. Капыскі даследавалі гаспадарчыя апісаньні, рэестры і іншыя справаводныя дакумэнты гаспадарак. Мэмуарныя крыніцы па гісторыі Беларусі дасьледаваліся А.Ф. Коршунавым. [[Валянцін Грыцкевіч]] і [[Адам Мальдзіс]] вывучалі занатоўкі падарожнікаў, якія праяжджалі праз тэрыторыю Беларусі.
 
З канца [[1970]]-х у [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце]] ствараецца спэцыяльны курс па крыніцазнаўстве гісторыі БССР. Новая хваля цікавасьці да крыніцазнаўства гісторыі Беларусі пачалася ў другой палове [[1980]]–пачатку [[1990]]-х, калі была створаная катэдра крыніцазнаўства і музэязнаўства на гістарычным факультэце БДУ, аддзел спэцыяльных гістарычных навук у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Зьявіліся новыя працы, прысьвечаныя заканадаўчым крыніцам па гісторыі Беларусі, кнігам Літоўскай Мэтрыкі, беларуска-літоўскім летапісам, літаратурным творам. Выйшлі першыя навучальныя дапаможнікі [[Сьвятлана Марозава|Сьвятланы Марозавай]], прысьвечанае пісьмовым крыніцам па гісторыі Беларусі да 18 стагодзьдзя, і [[Сяргей Ходзін|Сяргея Ходзіна]], які распачаў гісторыка-генэтычнае і кампаратыўнае вывучэньне крыніц па гісторыі Беларусі. На кафедрыкатэдры працуюць таксама [[Уладзімір Сідарцоў]], [[Сяргей Каун]], [[Вячаслаў Насевіч]], [[Вольга Шутава]], [[Міхаіл Шумейка]] і іншыя.
З 30 чэрвеня 2001 г. на новаўтвораную кафедру этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтва перайшлі супрацоўнікі кафедры крыніцазнаўства па накірунку музеязнаўства. Зараз існуе адзіная кафедра крыніцазнаўства пад кіраўніцтвам [[Сяргей Ходзін|Сяргея Ходзіна]].