Леў Троцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kipryda (гутаркі | унёсак)
дата нарадж па старым стылі+дробныя
Bacian (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 13:
У ліпені [[1903]] года ў [[Брусэль|Брусэлі]] і Лёндане праходзіў вядомы другі зьезд [[РСДРП]] (Расейская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя), на якім адбыўся раскол на [[бальшавікі|бальшавікоў]] на чале зь Леніным і [[меншавікі|меншавікоў]]. Троцкі падтрымаў апошніх.
 
Падчас [[рэвалюцыя 1905 года|рэвалюцыі 1905 годугода]] Троцкі вярнуўся ў [[Расейская імпэрыя|Расейскую імпэрыю]], дзе прымаў непасрэдны ўдзел у працы савета працоўных дэпутатаў у [[Санкт-Пецярбург|Пецярбургу]], у арганізацыі страйкаў і стачак. У [[1906]] годзе яго зноўку арыштавалі. У зьняволеньні Леў Троцкі напісаў адну са сваіх самых вядомых прац — «Падрахункі і пэрспэктывы» («''Подсчеты и перспективы''»), у якой разьвіў тэорыю пэрманэнтнай рэвалюцыі, якая павінна прыняць маштабы сусьветнага працоўнага руху. У [[1907]] годзе Леў Троцкі зноўку пасьпяхова ўцёк зь Сыбіры, на гэты раз у [[Вена|Вену]]. З пачаткам [[Першая Сусьветная вайна|Першай Сусьветнай вайны]] Троцкі актывізаваў сваю рэвалюцыйную дзейнасьць, далучыўшыся да сацыялістаў. Першыя гады вайны Троцкі правёў у [[Швайцарыя|Швайцарыі]], а затым у [[Парыж]]ы. Аднак з-за антываеннай агітацыі яго выслалі з [[Францыя|Францыі]] і пазбавілі права ўезду ў [[Гішпанія|Гішпанію]]. Троцкі зьехаў у [[Нью-Ёрк]], дзе ў студзені [[1917]] годугода пазнаёміўся зь [[Мікалай Бухарын|Мікалаем Бухарыным]], адным зь вядомых бальшавіцкіх тэарэтыкаў. У [[ЗША]] Троцкі займаўся выдавецтвам газэты «Новы Сьвет» («''Новый Мир''»).
 
===1917 – 1918 гады===
[[Выява:TrotskySlayingtheDragon1918.jpg|міні|200пкс|Прапагандысцкі плякат 1918 года. Троцкі забівае «цмока контррэвалюцыі»]]
[[Лютаўская рэвалюцыя]] ў Расеі была ўспрынятая Львом Троцкім як доўгачаканы пачатак пэрманэнтнай рэвалюцыі, пачатак «сусьветнага рэвалюцыйнага пажару». Ён прыехаў у [[Санкт-Пецярбург|Петраград]] у сярэдзіне траўня [[1917]] годугода і ўзначаліў кіраўніцтва левымі меншавікамі. Але за ўдзел у ліпеньскіх дэманстрацыях яго зноў арыштавалі. У жніўні, усё яшчэ знаходзячыся ў турме, Троцкі быў афіцыйна прыняты ў шэрагі бальшавікоў, больш за тое, ён адразу ж увайшоў у склад Цэнтральнага Камітэту РСДРП(б). Пасьля вызваленьня Троцкі быў абраны старшынём Петрасавета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
 
Пасьля захопу ўлады ў Петраградзе бальшавікамі і адкрыцьця II Зьезду Саветаў [[25 кастрычніка]] [[1917]] годугода Троцкі быў прызначаны старшынём Вайсковага Рэвалюцыйнага Камітэта. У гэтай якасьці ён кіраваў падаўленьнем мецяжу [[Аляксандар Керанскі|Керанскага]], які ў сярэдзіне лістапада [[1917]] году зрабіў спробу вяртаньня ўлады. У гэты жа час Леў Троцкі быў абраны [[народны камісар|наркамам]] замежных справаў. Яго першай і асноўнай задачай было любым коштам усталяваць сэпаратны мір зь [[Нямеччына]]й. У студзені [[1918]] году паміж Савецкай Расеяй і Нямеччынай было складзенае замірэньне. Пачаліся мірныя перамовы, і ўжо [[3 сакавіка]] [[1918]] годугода ў [[Брэст|Брэст-Літоўску]] была падпісаная [[Брэсцкі мір|мірная дамова]], вельмі невыгодная для Расеі. Справа ў тым, што згодна з дамовай Расея губляла каля 3/4 сваёй [[Эўропа|эўрапейскай]] тэрыторыі, на якой знаходзіліся асноўныя вытворчыя рэсурсы. [[Беларусь]] паводле гэтай дамовы была незаконна (на перамовах адсутнічала беларуская дэлегацыя) разьдзеленая на дзьве часткі.
 
===Стварэньне Чырвонай Арміі===
Радок 38:
У красавіку [[1923]] года адбыўся XII зьезд партыі. У кастрычніку Троцкі адважыўся на адкрыты выступ супраць партыйнай апазыцыі, вінавацячы яе (а менавіта Сталіна) у парушэньні дэмакратычных прынцыпаў і адыходзе ад палітыкі НЭПа. Свае погляды ён выказаў у адкрытым лісьце, пасьля якога Сталін стаў вінаваціць Троцкага ў [[апартунізм]]е. У гэты час Леў Троцкі захварэў, таму ня меў магчымасьці асабіста адбіць удар. На 13-й партканфэрэнцыі ў студзені [[1924]] года Троцкага ўжо вінавацілі ў спагадзе меншавікам і фракцыйнай барацьбе. Праз тыдзень памёр Ленін, што ўзмацніла ізаляцыю Троцкага. Справа ў тым, што ў гэты час ён знаходзіўся на лячэньні на [[Чорнае мора|Чорным моры]]. Яму запозна паведамілі аб сьмерці Леніна, таму ён не пасьпеў на яго пахаваньне. Гэта стала пачаткам яго палітычнага краху.
 
У траўні [[1924]] года адбыўся XIII зьезд партыі, на якім нападкі на Троцкага працягнуліся. У адказ на гэта ён апублікаваў артыкул «Урокі Кастрычніка» («''Уроки Октября''»), у якой нагадаў аб здрадзе Зіноўева і Каменева ўвосень 1917 года, калі тыя паведамілі ў прэсе аб плянах бальшавікоў, таксама зьвязваючы зь імі правал нямецкага камуністычнага паўстаньня [[1923]] годугода, ініцыяванага Саветамі. Партыйныя функцыянэры адрэагавалі на гэты артыкул новай хваляй крытыкі, проціпастаўленьнем [[трацкізм]]а [[ленінізм]]у, прыніжэньнем ролі Троцкага ў Рэвалюцыі 1917 года і ў абвяшчэньні тэорыі пэрманэнтнай рэвалюцыі «меншавіцкай ерасьсю». У [[1925]] годзе Троцкага пазбавілі пасады старшыні ваеннага камісарыяту.
 
У [[1926]] годзе Троцкі вырашыў стварыць аб'яднаную апазыцыю разам са сваімі былымі палітычнымі апанэнтамі, Зіноўевым і Каменевым, якія зараз пачалі барацьбу са Сталінам. Акцэнт у сваіх выступах яны рабілі на тэме дэмакратычных прынцыпаў партыі, эканамічным плянаваньні, асуджэньні лідэрскіх замашак Сталіна і яго тэорыі пабудовы сацыялізму ў асобна ўзятай краіне як перашкоды сусьветнай рэвалюцыі, ад якой Троцкі так і не адмовіўся.